ГалоўнаяМерапрыемствы“Калі душа шукае слова”
Даведайся пра мастацтва Амерыкі
Размова з адвакатам аб прававых падставах спынення працоўнага дагавора

“Калі душа шукае слова”

“Калі душа шукае слова”
Іншыя мерапрыемствы
16 лістапада – 26 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 16 лістапада па 26 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Калі душа шукае слова”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1978) і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986) Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц.

Лёгка і нязмушана ўпырхнула птушкай Яўгенія Янішчыц (1948–1988) у беларускую літаратуру 1960-х, пакінуўшы пасля сябе шэсць кніжак паэзіі, якія па сённяшні дзень кранаюць сэрцы і зачароўваюць чытача сілай і чысцінёй слова. Яе творчасць – гэта пранізлівая, адкрытая і шчырая споведзь, песня душы непрыручанай птушкі Палесся, напоўненая любоўю да чалавека і роднага краю.

Экспазіцыю адкрываюць аўтарскія зборнікі паэзіі Я. Янішчыц “Снежныя грамніцы”, “Дзень вечаровы”, “Ясельда”, “На беразе пляча”, “Пара любoві і жалю”, “Каліна зімы”. Дапаўняюць іх кнігі выбраных твораў “У шуме жытняга святла”, “Пачынаецца ўсё з любві…”, “Кахання сад і ластаўка вясны” і інш.

Асобна на выстаўцы прадстаўлены пераклады твораў паэтэсы на англійскую, рускую, польскую і іншыя мовы, а таксама выбраныя пераклады вершаў, зробленых самой пісьменніцай (С. Ясенін, Л. Кастэнка і інш.).

Прыцягальную моц паэзіі Яўгеніі Янішчыц і па сённяшні дзень імкнуцца разгадаць літаратуразнаўцы, крытыкі і пісьменнікі, публікуючы вялікую колькасць рэцэнзій, артыкулаў, эсэ пра яе жыццё і літаратурны талент. Шматлікія крытычныя матэрыялы, а таксама ўспаміны і вершы-прысвячэнні, якімі дзеляцца сябры, калегі і прыхільнікі яе творчасці, завяршаюць юбілейную выстаўку.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 70 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Размова з адвакатам аб правах на адпачынак

12.12.2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Энцыклапедыя. Нацыянальны праект

11.12.2019

Беларусы адбыліся як нацыя. Пра гэта пераканаўча сведчыць стварэнне беларускай ўніверсальнай энцыклапедыі. Менавіта да яе 50-годдзя прымеркавана выстава “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”, адкрыццё якой адбудзецца 17 снежня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі.

Роўныя правы, роўныя магчымасці

03.12.2019

З 3 па 25 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Прававая і сацыяльная абарона інвалідаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў.

Снег – зімовы цуд

04.12.2019

7 снежня дзіцячы пакой запрашае ў займальнае літаратурнае падарожжа “Снег – зімовы цуд” і пакажа незвычайную і вельмі пазнавальную “Большую книгу снега и льда”.

Навагодні серпанцін

03.12.2019

З 3 снежня  па 15 студзеня на кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі арганізавана святочная тэматычная выстаўка “Навагодні серпанцін”.

Жыццё вялікае і шчодрае

29.11.2019

З 29 лістапада па 19 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Жыццё вялікае і шчодрае”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова (1899–1975).

Звіняць калядныя званы і запрашаюць на выставу

28.11.2019

Напярэдадні свят у Нацыянальнай бібліятэцы адкрыецца светлая, маляўнічая і між тым глыбокая па сэнсе выстаўка жывапісу “Калядныя званы”, якая прадставіць работы беларускага мастака Рыгора Іванова.



111