ГалоўнаяМерапрыемствыСусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў
Размова з адвакатам аб прававых падставах спынення працоўнага дагавора
Міжнародная абарона праў дзіцяці

Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў

Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў
Іншыя мерапрыемствы
15 лістапада – 26 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 15 па 26 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў”, прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад курэння.

Гэты Дзень быў усталяваны Амерыканскім анкалагічным таварыствам (American Cancer Society) у 1977 годзе і штогод адзначаецца ў большасці краін свету ў трэці чацвер лістапада.

Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя, ініцыяваная Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і прымеркаваная да гэтага Дня, праходзіць у нашай краіне з 12 па 15 лістапада 2018 года.

Міжнародны дзень адмовы ад курэння праводзіцца пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), якая ў 2003 годзе прыняла Рамачную канвенцыю па барацьбе супраць тытуню. Да яе далучыліся 180 краін, у тым ліку і Рэспубліка Беларусь. У шасці стратэгіях канвенцыі прапанаваны асноўныя крокі, якія варта распачаць дзяржавам у барацьбе з тытунекурэннем. Гэта забарона прамой і ўскоснай рэкламы тытуню; павышэнне падаткаў і цэн на тытунь; стварэнне ва ўсіх грамадскіх і рабочых памяшканнях навакольнага асяроддзя, свабоднага ад тытунёвага дыму; размяшчэнне буйных і выразных графічных папярэджанняў пра небяспеку для здароўя на ўпакоўках тытунёвых вырабаў; арганізацыя дапамогі тым, хто жадае адмовіцца ад гэтай шкоднай звычкі.

Па ініцыятыве СААЗ праблеме курэння і яе негатыўных наступстваў таксама прысвечана яшчэ адна дата – Сусветны дзень без тытуню, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 31 мая.

Мэта правядзення Міжнароднага дня адмовы ад курэння – прафілактыка захворванняў, прычынна звязаных з тытунекурэннем, павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб згубных наступствах спажывання тытуню і ўздзеяння тытунёвага дыму, фарміраванне ў грамадзянскай супольнасці лаяльнасці да мер, накіраваных на абарону насельніцтва ад наступстваў спажывання тытунёвых вырабаў.

Паводле Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам (UICC), сёння 30 % усіх выпадкаў смерці ад раку звязаныя з курэннем. Таму сёлета Міжнародны дзень адмовы ад курэння прысвечаны перш за ўсё прафілактыцы анкалагічных захворванняў. Скарачэнне спажывання тытуню нават напалову дасць магчымасць захаваць 170 мільёнаў жыццяў да 2050 года.

Ужыванне тытуню лічыцца самай значнай прычынай смерці, якую можна прадухіліць, і ў сённяшні час, па дадзеных СААЗ, прыводзіць да смерці кожнага дзясятага дарослага чалавека ў свеце.

Курцы губляюць каля 18 гадоў патэнцыйнай жыцця, а гэта велізарная сацыяльная страта для грамадства. Тытунёвы дым выклікае і абвастрае шматлікія хваробы, дзейнічаючы практычна на ўсе органы. А прадукты тытунёвага паходжання разам з іншымі канцэрагеннымі рэчывамі – галоўная прычына ўзнікнення анкалагічных захворванняў. Курэнне правакуе развіццё 18 формаў рака ў чалавека: лёгкіх, стрававода, гартані і поласці рота, падстраўнікавай залозы, страўніка, малочнай залозы і інш. Акрамя высокай рызыкі ўзнікнення розных формаў злаякасных новаўтварэнняў, працяг курэння негатыўна адбіваецца на правядзенні спецыяльнага лячэння пры ўзнікненні гэтых захворванняў. Устаноўлена, што ў тых пацыентаў, хто курыць, у параўнанні з тымі, хто не курыць, скарачаецца працягласць жыцця, узрастае рызыка рэцыдыву або ўзнікнення другой пухліны, зніжаецца эфектыўнасць лячэння, якасць жыцця. Спыненне курэння гарантуе зніжэнне росту захворванняў.

Сёння ў нашай краіне праводзіцца актыўная праца ў рамках Еўрапейскай стратэгіі прафілактыкі і барацьбы з неінфекцыйнымі захворваннямі. Стаіць задача зніжэння ўплыву ўсіх асноўных фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў, адным з якіх з'яўляецца курэнне. Пастаўлена задача зніжэння распаўсюджанасці спажывання тытуню да 24,5 % сярод асоб ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў. Гэтая мэта можа быць дасягнута шляхам рэалізацыі комплексу мер з улікам міжнароднага вопыту і рэкамендацый СААЗ.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты. Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Здаровы лад жыцця: прафілактыка тытунёвай залежнасці
  • Курэнне і яго ўплыў на здароўе
  • Жыццё без тытуню: як кінуць курыць

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім і сацыяльным работнікам, педагогам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай тытунёвай залежнасці і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Карысныя спасылкі

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.


Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам