ГалоўнаяМерапрыемствыДзіцячы пакой запрашае на майстар-клас па скрапбукінгу
Фотапраект #мысяродвас – розныя людзі адзінага грамадства ў падтрымку прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі
“Я Беларусь адшукаю па небу…”

Дзіцячы пакой запрашае на майстар-клас па скрапбукінгу

Дзіцячы пакой запрашае на майстар-клас па скрапбукінгу
Іншыя мерапрыемствы
14 лістапада
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

14 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па скрапбукінгу “Восеньскі выраб”.

Восень зачароўвае нас сваімі фарбамі, натхняе на творчасць. Важна не прапусціць гэтыя імгненні. На мерапрыемстве дзеці зоймуцца цікавым відам творчасці – зробяць настольны каляндар у тэхніцы скрапбукінг, упрыгожаны элементамі дэкору з прыродных матэрыялаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі будуць у захапленні ад разнастайнасці колераў, формаў і фактур матэрыялаў, з якімі давядзецца працаваць. Скрапбукінг – выдатная магчымасць для дзяцей праявіць фантазію і творчасць.

Настольны каляндарык, зроблены дзіцячымі рукамі, створыць святочны настрой блізкім нават у самы пахмурны дзень.


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам