ГалоўнаяМерапрыемствыБеларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.
Чулыя да слова: у бібліятэцы адкрыецца “Крама з цытатамi”
Восеньскі калейдаскоп

Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.

Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.
Іншыя мерапрыемствы
8 лістапада – 17 лютага
Дата правядзення
рэжым работы музея кнігі
Час правядзення
музей кнігі
Месца правядзення

З 8 лістапада ў музеі кнігі арганізавана выстаўка Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.”, якая прымеркавана да 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны.

Праз некалькі дзён, 11 лістапада, большасць еўрапейскіх краін будзе адзначаць 100-годдзе завяршэння Першай сусветнай вайны. Вайна стала адной з самых жахлівых падзей у сусветнай гісторыі: удзел у ёй прынялі каля 40 дзяржаў з агульнай колькасцю насельніцтва звыш 1,5 мільярда чалавек, каля 10 мільёнаў загінула, яшчэ каля 20 мільёнаў вярнулася з вайны параненымі і скалечанымі. Сучаснікі адразу ж назвалі яе “Вялікай вайной”.

Беларусь апынулася на самай лініі фронту і для нашых продкаў вайна стала жахлівым выпрабаваннем. У той самы час вайна, якая прывяла да краху вялікіх імперый, стварыла і новыя магчымасці для фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

На выстаўцы можна ўбачыць унікальныя экспанаты, якія распавядуць пра жыццё з абодвух бакоў фронту – рэдкія кнігі, газеты, часопісы, паштоўкі, ліставанне салдат, а таксама арыгінальныя пісьмовыя прылады, друкарскую тэхніку, асабістыя рэчы і прадметы культу ваеннага часу.

Тэматычныя раздзелы экспазіцыі, прысвечаныя баявым дзеянням на пачатку вайны, жыццю на фронце, у эвакуацыі і пад акупацыяй, рэвалюцыйным падзеям, падпісанню Брэсцкага мірнага пагаднення, адлюстроўваюць трагічныя і гераічныя старонкі Вялікай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Выстаўка арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з вядомым даследчыкам і калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым, аўтарам праекта “У пошуках страчанага”. Экспазіцыя дазволіць па-новаму зірнуць на падзеі Першай сусветнай вайны праз прызму пісьмовых крыніц і тагачасную друкаваную прадукцыю.


Запрашаем наведаць выстаўку да 17 лютага 2019 года.

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Чытайце таксама пра адкрыццё выстаўкі “Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.”.


Мерапрыемствы

Тандэм натхнення

15.01.2021

З 15 студзеня па 22 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Тандэм натхнення”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускіх мастакоў Георгія Георгіевіча Паплаўскага (1931–2017) і Наталлі Мікалаеўны Паплаўскай (1931).

Сусветныя экасістэмы: захаванне, ахова, аднаўленне

12.01.2021

З 12 студзеня па 14 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Сусветныя экасістэмы: захаванне, ахова, аднаўленне”, прысвечаная Дзесяцігоддзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па аднаўленні экасістэм (2021–2030).

Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: правы, абавязкі, адказнасць

11.01.2021

З 11 студзеня па 28 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: правы, абавязкі, адказнасць”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка).

Памяці песняра Беларусі

12.01.2021

12 студзеня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна – музыканта, кампазітара, заснавальніка ВІА “Песняры”. Да юбілею артыста падрыхтавана выстаўка “Памяці песняра Беларусі”, якая працуе ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) да 31 студзеня.

Імкненне быць карысным

06.01.2021

14 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Лініі дабра”.



Бібліятэкарам
111