ГалоўнаяМерапрыемствыЧулыя да слова: у бібліятэцы адкрыецца “Крама з цытатамi”
“Я Беларусь адшукаю па небу…”
Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.

Чулыя да слова: у бібліятэцы адкрыецца “Крама з цытатамi”

Чулыя да слова: у бібліятэцы адкрыецца “Крама з цытатамi”
Іншыя мерапрыемствы
13 лістапада – 4 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс"
Месца правядзення

13 лістапада ў бібліятэцы адкрыецца выстаўка “Крама з цытатамі”.

Арганізатары выстаўкі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Польскі інстытут у Мінску.

Заварваць каву ў кубачку з цытатай Булгакава, загараць у шэзлонгу з партрэтам Каханоўскага ці разгульваць у футболцы з Кафкай – усё гэта магчыма дзякуючы “Краме з цытатамі”, аўтарскаму праекту дызайнера, фатографа і тэатразнаўца Дар'і Мельцажэвіч. Дзяўчына захапляецца літаратурай і дызайнам – выказванні з твораў знакамітых людзей з іх партрэтамі яна размяшчае на плакатах, а таксама на самых разнастайных прадметах штодзённага ўжытку.

На выстаўцы наведвальнікаў чакаюць 30 цытат у дызайнерскім графічным афармленні. Сярод іх выказванні Адама Міцкевіча, Бруна Шульца, Вітольда Гамбровіча, Генрыка Сянкевіча, Марыі Канапніцкай, Марыі Складоўскай-Кюры, Канстанты Ільдэфонса Гальчынскага, Станіслава Лема, Эдварда Стахуры, Юліана Тувіма, Яна Каханоўскага і іншых вядомых асоб.

Адкрыццё мастацкай экспазіцыі дапоўніць выстаўка кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, на якой будуць прадстаўлены творы згаданых аўтараў як у арыгінале, так і ў перакладзе на беларускую або рускую мовы.


Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх). З 27 лістапада выстаўка будзе экспанавацца ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Запрашаем наведаць выстаўку "Крама з цытатамі" да 4 лютага 2019 года.
Дата яе заканчэння і галерэя могуць быць зменены.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 78 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі "Крама з цытатамі".



Бібліятэкарам