ГалоўнаяМерапрыемствыТворчыя заняткі дзіцячага пакоя “Сюрпрыз для мамы”
Андрусь Такінданг з прэм’ерай песні пра беларускага першадрукара
Пад адным небам

Творчыя заняткі дзіцячага пакоя “Сюрпрыз для мамы”

Творчыя заняткі дзіцячага пакоя “Сюрпрыз для мамы”
Іншыя мерапрыемствы
10 каcтрычніка
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

10 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае хлопчыкаў і дзяўчатак на творчыя заняткі "Сюрпрыз для мамы", прысвечаныя Дню маці.

Як здзівіць і парадаваць самага блізкага і роднага чалавека – маму, як выказаць ёй сваю любоў? Прачытаць верш, праспяваць песеньку, а можна, праявіўшы творчасць і фантазію, стварыць што-небудзь незвычайнае ўласнымі рукамі.

На занятках дзеці падрыхтуюць сюрпрыз для сваіх мам, выкарыстоўваючы каляровую паперу, клей і аздабленне. А каб творчы працэс прайшоў весела і займальна, хлопчыкі і дзяўчаткі прымуць удзел у гульні-пантаміме “Хатнія гадаванцы” і конкурсе “Здзіві сваю маму”.


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Запрашаюцца дзеці 5–10 гадоў.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі ўдзельнікі будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам