ГалоўнаяМерапрыемствыЛекцыя гісторыка тэалогіі Бруса Андэрсана
Сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Кэнетам Брокманам
Запрашаем школьнікаў на заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”

Лекцыя гісторыка тэалогіі Бруса Андэрсана

Лекцыя гісторыка тэалогіі Бруса Андэрсана
Іншыя мерапрыемствы
25 верасня
Дата правядзення
14.00–15.30
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

25 верасня ў бібліятэцы ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” адбудзецца лекцыя Бруса Андэрсана “Берасцейская Біблія і Рэфармацыя ў ВКЛ”.

Брус Андэрсан (Bruce Anderson) – доктар (PhD) Оксфардскага цэнтра місіянерскіх даследаванняў (Oxford Centre for Mission Studies). Сфера навуковых інтарэсаў – гісторыя тэалогіі, гісторыя Рэфармацыі ва Усходняй Еўропе.

Сустрэча пачнецца а 14-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 82.

Чытайце таксама, як прайшла лекцыя доктара Бруса Андэрсана “Берасцейская Біблія і Рэфармацыя ў ВКЛ”.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Сустрэча з адвакатам аб правах і гарантыях маладога спецыяліста

10.09.2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Неспакойнае сэрца

06.09.2019

З 6 верасня па 24 кастрычніка запрашаем наведаць ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) кніжную выстаўку “Неспакойнае сэрца”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, сцэнарыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Алеся Асіпенкі (1919–1994).

Мінулае і сучаснасць Мінска прадставіць фотавыстаўка “Мінск. Горад і час”

09.09.2019

Мінск – сталіца з даўняй цікавай гісторыяй, але калі ў горадзе пачынаюць жыць твае ўспаміны, ён становіцца асабліва родным і блізкім. Выстаўка “Мінск. Горад і час”, прымеркаваная да Дня горада, прадставіць здымкі фатографа Вадзіма Качана, для якога Мінск – яго жыццё.

Мір і бяспека для ўсіх народаў

02.09.2019

З 2 верасня па 15 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Мір і бяспека для ўсіх народаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.

Бібліятэка ХХІ стагоддзя

02.09.2019

З 2 верасня па 30 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Бібліятэка ХХІ стагоддзя”, прымеркаваная да Дня бібліятэк.

Прыгажосць выратуе свет

02.09.2019

З 2 па 25 верасня запрашаем на выстаўку “Прыгажосць выратуе свет” у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



111