ГалоўнаяМерапрыемствыСустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Кэнетам Брокманам
Міжнародная выстаўка “Беларусь і Біблія”
Лекцыя гісторыка тэалогіі Бруса Андэрсана

Сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Кэнетам Брокманам

Сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Кэнетам Брокманам
Іншыя мерапрыемствы
23 верасня
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

23 верасня ў бібліятэцы ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” адбудзецца сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Кэнетам Брокманам.

Кэнет Брокман – спецыяліст у галіне ядзернай фізікі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міра ў 2005 годзе ў складзе групы вучоных МАГАТЭ за "меры па прадухіленні выкарыстання атамнай энергіі ў ваенных мэтах".

Вучоны прачытае лекцыю на тэму "Біблія і навука", а таксама адкажа на ўсе пытанні зацікаўленай аўдыторыі.


Сустрэча пачнецца а 15-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 82.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Кэнетам Брокманам.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць

19.02.2020

З 19 лютага па 17 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць”, прысвечаная Сусветнаму дню сацыяльнай справядлівасці.

Крылы творчага натхнення

15.02.2020

З 15 лютага па 5 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Крылы творчага натхнення”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925–2006).

Размова з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

12.02.2020

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Узгадавала зямля беларуская

07.02.2020

З 7 лютага па 29 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Узгадавала зямля беларуская”, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння вядомага мастака Івана Фаміча Хруцкага (1810–1885).

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

21.01.2020

З 21 студзеня па 17 красавіка ў кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2019 год.



111