ГалоўнаяМерапрыемствыПаміж святлом і цемрай
Разам на карысць міру!
Славутыя бібліятэкі і бібліятэкары

Паміж святлом і цемрай

Паміж святлом і цемрай
Іншыя мерапрыемствы
14 верасня – 8 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала дакументаў па мастацтве (пам. 306)
Месца правядзення

З 14 верасня па 8 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Паміж святлом і цемрай”, прысвечаная 445-годдзю з дня нараджэння выдатнага італьянскага жывапісца Караваджа.

Рэфарматар еўрапейскага жывапісу, найбуйнейшы прадстаўнік барока, пачынальнік рэалізму, майстар к’яраскура (святлаценю), заснавальнік стылю “караваджызм” – усё гэта спалучаецца ў яркай і неардынарнай асобе, надзеленай унікальным талентам, – мастаку Мікеланджэла Мерызі, празваным і вядомым у гісторыі сусветнага мастацтва як Караваджа (1571–1610).

Яго жыццёвы і творчы шлях, нягледзячы на несумненны талент, быў поўны нягод і страт, дуэлей, боек і арыштаў, блукання па розных гарадах Італіі, барацьбы з галечай і грамадскімі прымхамі. Біёграфы і мастацтвазнаўцы дагэтуль высвятляюць абставіны яго жыцця, выяўляючы новыя архіўныя дакументы, звязаныя з Караваджа. Сам лёс мастака нібы вытканы з проціпастаўленняў цемры і святла, дзе ў выніку перамагае веліч Творчасці.

Жывапісны стыль майстра ўнікальны і незвычайна выразны: мяккае змрочнае святло, якое выхоплівае з паўзмроку сілуэты і абрысы, падкрэсленая дыяганальнасць кампазіцый, адлюстраванне рэальных тыпажоў – сваіх сучаснікаў, простых людзей, аб’ёмнасць і пластычная прыметнасць, тэатральнасць і бачнасць вобразаў, “увасабленне ўрачыстасці духоўнага пачатку”.

На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі карцін жывапісца, сярод якіх “Лютніст”, “Малады Вакх”, “Юнак з кошыкам садавіны”, “Вячэра ў Эмаусе”, “Варажбітка”, “Хлопчык, укушаны яшчаркаю”, а таксама евангельскія сюжэты, якія займаюць адно з найважнейшых месцаў у творчасці Караваджа, – “Адпачынак па дарозе ў Егіпет”, “Закліканне апостала Мацвея”, “Ператварэнне Саўла”, “Марыя Магдаліна, якая каецца”, “Апусканне ў труну”.

Цікавасць выкліча праблемны нарыс М. Свідэрскай “Караваджо: Первый современный художник”, дзе аўтар прадстаўляе нетрывіяльны погляд на спадчыну вялікага італьянца, а таксама мастацкія кнігі аб майстру – “Накануне прекрасного дня: неоконченный роман об итальянском живописце Микеланджело Меризи да Караваджо” В. Кляваева, “Караваджо” А. Махава з серыі “Жыццё выдатных людзей”.

Дапаўняюць выстаўку матэрыялы, прысвечаныя паслядоўнікам Караваджа, прыхільнікам яго творчасці, прадаўжальнікам традыцый караваджызму.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 50 дакументаў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8017) 293 27 53.

Мерапрыемствы

Запрашаем на канцэрт!

10.06.2021

Нацыянальная бібліятэка сумесна з арт-прасторай “Свет класічнай музыкі” запрашае на вечар музыкі ад супольнасці музыкаў-аматараў.

Малады беларускі экслібрыс

01.06.2021

Падчас святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей у музеі кнігі адкрылася выстава “Малады беларускі экслібрыс”, дзе прадстаўлены  працы ўдзельнікаў конкурсу экслібрысаў.

Чамаданны настрой

07.06.2021

З 7 чэрвеня па 27 жніўня запрашаем на выставу “Чамаданны настрой” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Гісторыі пішуць экслібрысы

18.05.2021

Да Міжнароднага дня музеяў у бібліятэцы адкрылася выстава “Гісторыі пішуць экслібрысы”, якая з’яўляецца вынікам творчага эксперыменту, падчас якога юныя мастакі атрымалі магчымасць стаць сапраўднымі музейнымі куратарамі і дызайнерамі.



Бібліятэкарам
111