ГалоўнаяМерапрыемствыСлавутыя бібліятэкі і бібліятэкары
Паміж святлом і цемрай
Свет духоўнай музыкі

Славутыя бібліятэкі і бібліятэкары

Славутыя бібліятэкі і бібліятэкары
Іншыя мерапрыемствы
12 верасня – 10 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 12 верасня па 10 кастрычніка на кальцавым калідоры 2-га паверха праходзіць выстаўка “Славутыя бібліятэкі і бібліятэкары”, прымеркаваная да Дня бібліятэк.

Ва ўсе часы бібліятэкі былі важнай часткай культуры кожнай нацыі. Узводзіліся ўсё новыя і новыя бібліятэчныя будынкі, некаторыя з іх можна назваць сапраўднымі шэдэўрамі архітэктуры. На пасаду бібліятэкара часцей за ўсё прызначаліся самыя выбітныя людзі свайго часу – пісьменнікі, вучоныя, філосафы. Гэтыя асобы ўносілі вялікі ўклад у развіццё розных сфер жыцця чалавецтва.

На выстаўцы “Славутыя бібліятэкі і бібліятэкары” прадстаўлена больш за 100 дакументаў. Цэнтр экспазіцыі займаюць кнігі, прысвечаныя знакамітым бібліятэкам свету. Выданні знаёмяць наведвальнікаў з не толькі фондамі і дзейнасцю вядомых бібліятэк, але і з іх гісторыяй, архітэктурнымі асаблівасцямі, інтэр'ерамі, якія нярэдка з'яўляюцца ўзорамі высокага мастацтва.

Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены кнігі, што распавядаюць пра выдатных асоб, якія звязалі сваю навуковую і літаратурную дзейнасць з бібліятэчнай прафесіяй.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 28 86.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам