ГалоўнаяМерапрыемствыУлюбёны ў роднае слова
У ведах – сіла!
Якасная адукацыя і навучанне на працягу ўсяго жыцця – для ўсіх!

Улюбёны ў роднае слова

Улюбёны ў роднае слова
Іншыя мерапрыемствы
5 верасня – 3 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала беларускай літаратуры (пам. 205)
Месца правядзення

З 5 верасня па 3 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Улюбёны ў роднае слова”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага мовазнаўца, заснавальніка беларускай фразеалогіі, пісьменніка, фалькларыста Фёдара Янкоўскага.

У гісторыі кожнага народа ёсць людзі, якія прыходзяць у самы складаны час, каб сваёй мудрасцю і талентам асвятліць шлях у будучыню, акрэсліць асноўныя кірункі дзейнасці нацыі. Такім быў і застаўся назаўсёды Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі (1918–1989) – доктар філалагічных навук, прафесар, настаўнік з вялікай літары, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Асноўным у жыцці гэтага выдатнага беларускага філолага, руплівага даследчыка роднага слова было служэнне свайму краю.

У творчай спадчыне вучонага каля 300 прац: манаграфіі, навучальныя дапаможнікі, падручнікі, навуковыя артыкулы па беларускім і агульным мовазнаўстве, культуры мовы. Сярод экспанатаў выстаўкі – “Дыялектны слоўнік” (вып. 1–3), “Беларускае літаратурнае вымаўленне”, “Беларуская фразеалогія”, “Гістарычная граматыка беларускай мовы”, а таксама зборнікі крылатых слоў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагічныя і тлумачальныя слоўнікі.

Лінгвістычныя працы па-свойму дапаўняюць літаратурныя творы – навелы, апавяданні, нарысы, мініяцюры, якія ўвайшлі ў кнігі “Абразкі”, “Прыпыніся на часіну”, “Радасць і боль”, “З нялёгкіх дарог” і інш.

Выданні, у якіх Фёдар Міхайлавіч выступае як складальнік або рэдактар, прадстаўлены ў асобным раздзеле.

Апошняя частка экспазіцыі з дапамогай біяграфічных і літаратурна-крытычных публікацый больш падрабязна знаёміць з жыццём і творчасцю выдатнага мовазнаўца, пра якога напісана шмат добрых і шчырых слоў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8017) 293 27 16.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам