ГалоўнаяМерапрыемствыЯкасная адукацыя і навучанне на працягу ўсяго жыцця – для ўсіх!
Улюбёны ў роднае слова
Цеплыня чалавечнасці

Якасная адукацыя і навучанне на працягу ўсяго жыцця – для ўсіх!

Якасная адукацыя і навучанне на працягу ўсяго жыцця – для ўсіх!
Іншыя мерапрыемствы
4–30 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g)
Месца правядзення

З 4 па 30 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Якасная адукацыя і навучанне на працягу ўсяго жыцця – для ўсіх!”, прысвечаная Міжнароднаму дню распаўсюджвання пісьменнасці.

Гэта свята было заснавана 26 кастрычніка 1966 года на 14-й сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА (рэзалюцыя 1.441) і штогод адзначаецца 8 верасня.

Ідэя абвяшчэння Дня была агучана на Сусветным кангрэсе міністраў адукацыі па пытаннях ліквідацыі непісьменнасці, які адбыўся 8–19 верасня 1965 года ў Тэгеране (Ісламская Рэспубліка Іран). На кангрэсе адзначалася, што галоўная мэта заснаванага свята – нагадаць пра важнасць пісьменнасці ў жыцці людзей і грамадства і пра неабходнасць умацоўваць намаганні па яе распаўсюджванні.

Пісьменнасць – адзін з базавых паказчыкаў сацыяльна-культурнага развіцця насельніцтва. Значэнне слова “пісьменнасць” змянялася гістарычна, пашыраючыся з ростам грамадскіх патрабаванняў да развіцця чалавека – ад элементарных уменняў чытаць, пісаць, лічыць да валодання мінімумам грамадска неабходных ведаў і навыкаў.

Пісьменнасць – адзін з асноўных элементаў, неабходных для забеспячэння ўстойлівага развіцця, яна аснова навыкаў, якія дазваляюць мужчынам і жанчынам будаваць жыццё ў адпаведнасці з іх марамі і імкненнямі. У свеце, які адчувае пастаянны ціск, пісьменнасць – залог павагі годнасці і выканання праў чалавека, падмурак для навучання на працягу ўсяго жыцця. Пісьменнасць насельніцтва адыгрывае асноватворную ролю ў стварэнні ўстойлівых, мірных і квітнеючых грамадстваў.

У XXI стагоддзі чалавецтва дасягнула ўражлівага прагрэсу, давёўшы колькасць пісьменных людзей у свеце да чатырох мільярдаў. Аднак пісьменнасць для ўсіх – дзяцей, моладзі і дарослых – яшчэ не да канца дасягнутая мэта. Па даных ЮНЕСКА, нягледзячы на рост ўзроўню пісьменнасці за апошнія 50 гадоў, па ўсім свеце па-ранейшаму налічваецца 750 млн непісьменных дарослых, а 250 млн дзяцей не могуць атрымаць базавыя навыкі. Мноства дзяцей, маладых людзей і дарослых, ахопленых школьнымі або іншымі адукацыйнымі праграмамі, не адпавядаюць узроўню, неабходнаму для таго, каб іх можна было лічыць пісьменнымі ва ўмовах сённяшняга свету, які становіцца ўсё больш складаным.

Міжнародны дзень пісьменнасці прадастаўляе магчымасць урадам і грамадзянскай супольнасці адзначыць павышэнне ўзроўню пісьменнасці ў свеце і прааналізаваць выклікі, якія стаяць на шляху яе распаўсюджвання. Гэтая задача з’яўляецца ключавым кампанентам Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця, якія адзначаны ў Парадку дня на перыяд да 2030 года.

Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця, прынятыя сусветнымі лідарамі ў верасні 2015 года, уключаюць задачы па забеспячэнні ўсёахопнай і справядлівай якаснай адукацыі і падтрыманні магчымасці навучання на працягу ўсяго жыцця для ўсіх.

Дзень пісьменнасці шырока адзначаюць і ў Беларусі. У розных гарадах нашай краіны праходзяць выстаўкі, фестывалі, адукацыйныя акцыі, прымеркаваныя да гэтага свята. У нашай рэспубліцы праблемы пісьменнасці даўно ў мінулым: чытаць і пісаць умеюць практычна ўсе дарослыя жыхары. Даныя перапісу насельніцтва 2009 года дазваляюць лічыць Беларусь рэспублікай суцэльнай пісьменнасці насельніцтва. У краіне забяспечаны поўны ахоп дзяцей пачатковай і агульнай базавай адукацыяй. Па выніках даследавання, праведзенага Нацыянальным статыстычным камітэтам у 2012 годзе, у Беларусі ўзровень пісьменнасці падлеткаў і маладых людзей ва ўзросце 15–24 гадоў склаў 100 %.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 80 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Пісьменнасць і адукацыя для ўстойлівага развіцця. Дзесяцігоддзе адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця
  • Распаўсюджванне пісьменнасці і базавая адукацыя для дарослых. Навучанне на працягу ўсяго жыцця. Дзесяцігоддзе пісьменнасці: адукацыя для ўсіх
  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Балонскі працэс. Міжнародныя абмены
  • Сістэма адукацыі і яе ўдасканаленне ў Рэспубліцы Беларусь

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне адукацыі, выкладчыкам ВНУ і агульнаадукацыйных школ, студэнтам, а таксама ўсім зацікаўленым у вырашэнні сучасных праблем развіцця адукацыі.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8017) 293 27 34.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам