ГалоўнаяМерапрыемствыЦеплыня чалавечнасці
Якасная адукацыя і навучанне на працягу ўсяго жыцця – для ўсіх!
Музейныя заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”

Цеплыня чалавечнасці

Цеплыня чалавечнасці
Іншыя мерапрыемствы
4 верасня – 3 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала беларускай літаратуры (пам. 205)
Месца правядзення

З 4 верасня па 3 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Цеплыня чалавечнасці”, прысвечаная 80-годдзю беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Леаніда Кірэевіча Левановіча (Лявонава).

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 60 дакументаў, асноўную частку якой складаюць шматлікія творы Леаніда Кірэевіча – раманы, аповесці, апавяданні, п’есы, эсэ і нарысы. Асноўныя тэмы творчасці – дом, сям’я, пасляваенная вёска. Аўтарскаму стылю Леаніда Левановіча характэрныя публіцыстычнасць, традыцыйнасць, выкарыстанне матываў ад трагічнага да смешнага. Сярод прадстаўленых на выстаўцы кніг – “Шчыглы”, “Дзікая ружа”, “Бесядзь цячэ ў акіян”, “Палыновы вецер”, “Мадонна з кветкаю”, “Якар надзеі”, “Валанцёр свабоды”, “Вяртанне ў радыяцыю”, “Партызанская мадонна”, “Ларыса, альбо Каханне аўтамабіліста”, “Усмешлівая Амерыка”, “Зялёны трохкутнік” і інш.

Асобна экспануюцца пераклады твораў Л. Левановіча на рускую і ўкраінскую мовы.

Даведацца больш пра жыццё і творчасць юбіляра дапамогуць артыкулы Генадзя Шупенькі, Аляксея Рагулі, Дзмітрыя Бугаёва і іншых даследчыкаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Мерапрыемствы

Запрашаем на канцэрт!

10.06.2021

Нацыянальная бібліятэка сумесна з арт-прасторай “Свет класічнай музыкі” запрашае на вечар музыкі ад супольнасці музыкаў-аматараў.

Малады беларускі экслібрыс

01.06.2021

Падчас святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей у музеі кнігі адкрылася выстава “Малады беларускі экслібрыс”, дзе прадстаўлены  працы ўдзельнікаў конкурсу экслібрысаў.

Чамаданны настрой

07.06.2021

З 7 чэрвеня па 27 жніўня запрашаем на выставу “Чамаданны настрой” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Гісторыі пішуць экслібрысы

18.05.2021

Да Міжнароднага дня музеяў у бібліятэцы адкрылася выстава “Гісторыі пішуць экслібрысы”, якая з’яўляецца вынікам творчага эксперыменту, падчас якога юныя мастакі атрымалі магчымасць стаць сапраўднымі музейнымі куратарамі і дызайнерамі.



Бібліятэкарам
111