ГалоўнаяМерапрыемствыМузыка больш, чым жыццё
Літаратурная гадзіна “Гэтыя цудоўныя казкі”
“Я сэрцам бачу”: трэці этап выставачнага праекта да Года малой радзімы

Музыка больш, чым жыццё

Музыка больш, чым жыццё
Іншыя мерапрыемствы
14 жніўня – 12 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
Зала нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305)
Месца правядзення

З 14 жніўня па 12 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Музыка больш, чым жыццё”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння амерыканскага кампазітара і дырыжора Леанарда Бернстайна (1918–1990).

Таленавіты кампазітар і дырыжор, піяніст, педагог-асветнік, Леанард Бернстайн стаў адным з найбольш яркіх, выбітных музычных дзеячаў ХХ стагоддзя. Ён напісаў творы самых розных жанраў: мюзіклы, оперы, балеты, сімфоніі, інструментальныя п’есы, вакальныя цыклы. Музыка кампазітара яркая і самабытная, характэрнай яе рысай з’яўляецца полістылістыка. У ёй свабодна спалучаюцца элементы джаза, блюза, адгалоскі лацінаамерыканскіх рытмаў, негрыцянскага фальклору, старадаўніх яўрэйскіх песнапенняў, кампазіцыйныя тэхнікі музыкі XX стагоддзя. Л. Бернстайна называюць рэфарматарам мюзікла, які ператварыў яго з лёгкага і камедыйнага ў дастаткова сур’ёзны, драматычны жанр музычнага мастацтва.

Акрамя кампазітарскай дзейнасці, Леанард Бернстайн увайшоў у гісторыю і як выдатны дырыжор. Ён 10 гадоў кіраваў Нью-Ёркскім філарманічным аркестрам і стаў першым дырыжорам з ЗША, які атрымаў сусветнае прызнанне.

Усё сваё жыццё Л. Бернстайн займаўся адукацыяй моладзі, імкнуўся прывіць людзям любоў да музыкі: чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах, рэгулярна з’яўляўся на тэлебачанні, напісаў некалькі кніг па музычным мастацтве.

Экспазіцыя знаёміць з нотнымі выданнямі твораў Леанарда Бернстайна, сярод якіх “Peter Pan”, “Missa Brevis”, “Divertimento for orchestra”, “Четыре годовщины” і іншыя.

Аўдыядакументы, прадстаўленыя на выстаўцы, даюць магчымасць праслухаць “Чычэстарскія псалмы”, мюзікл “Вестсайская гісторыя”, сімфоніі “Кадзіш” і “Стагоддзе трывог”. Зацікавяць наведвальнікаў і аўдыязапісы твораў розных кампазітараў, выкананых аркестрам пад кіраўніцтвам Л. Бернстайна.
Дапаўняюць экспазіцыю кнігі Леанарда Бернстайна “Концерты для молодежи”, “The Unanswered Question: Six Talks at Harvard”, а таксама артыкулы пра творчасць кампазітара, апублікаваныя ў перыядычных выданнях.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.
Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам