ГалоўнаяМерапрыемствы“Я сэрцам бачу”: трэці этап выставачнага праекта да Года малой радзімы
Музыка больш, чым жыццё
Моладзь – наша надзея, наша будучыня

“Я сэрцам бачу”: трэці этап выставачнага праекта да Года малой радзімы

“Я сэрцам бачу”: трэці этап выставачнага праекта да Года малой радзімы
Іншыя мерапрыемствы
16 жніўня – 11 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Атрыум” (3-ці паверх)
Месца правядзення

16 жніўня бібліятэцы адбудзецца адкрыццё новай экспазіцыі фотапраекта тэлеканала “Беларусь 24” “Я сэрцам бачу”.

Трэці этап выставачнага праекта Нацыянальнай бібліятэкі “Малая радзіма – аповесць часоў” прадстаўлены фотаздымкамі васьмі беларускіх фатографаў, якія дзеляцца з наведвальнікамі сваім бачаннем і ўспрыманнем роднай краіны. Улад Сакалоўскі, Кацярына Міціна, Юлія Войніч, Андрэй Семянкоў, Максім Вейзе, Ілья Шырманаў, Сяргей Гапон праз свае здымкі дадуць магчымасць убачыць Беларусь, такую ж нечаканую, як і на мінулых этапах праекта, але з іншых ракурсаў: шчырыя дзіцячыя эмоцыі, гарады і прыгожыя беларускія прасторы з вышыні птушынага палёту, некранутая прырода і сучасныя будынкі.

У межах праекта падчас усіх этапаў у вітрынах галерэі “Атрыум” экспануецца найбуйнейшая калекцыя паштовак канца XIX – пачатку XX стагоддзя з відамі беларускіх гарадоў і мястэчак, а таксама кніг У.А. Ліхадзедава, якая не мае аналагаў у свеце.

У кальцавым калідоры 3-га паверха прадстаўлена інфармацыйна-дакументальная выстаўка з фондаў бібліятэкі “Тутэйшыя”. Больш за 300 тэматычных выданняў распавядаюць пра славутых асветнікаў, дыпламатаў, палкаводцаў, касманаўтаў, вынаходнікаў, дзеячаў культуры, спартсменаў, якія нарадзіліся ТУТ – у Беларусі, а таксама вылучыліся сваімі талентам і здольнасцямі за яе межамі. Выстаўка будзе працаваць да 11 лістапада 2018 года.

Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Адкрыццё новай экспазіцыі ладзіцца а 15-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам