ГалоўнаяМерапрыемствыДудлсфера: мастацтва падсвядомага малюнка
Дзіцячы пакой запрашае на літаратурную гадзіну “Загадкі без падглядкі”
Таямніцы чалавечага мозга

Дудлсфера: мастацтва падсвядомага малюнка

Дудлсфера: мастацтва падсвядомага малюнка
Іншыя мерапрыемствы
18 ліпеня – 30 верасня 2018
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 18 ліпеня па 30 верасня на 3-м паверсе кальцавога калідора адкрыта тэматычная выстаўка “Дудлсфера: мастацтва падсвядомага малюнка”.

Штогод 22 ліпеня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень мозга, заснаваны Сусветнай федэрацыяй неўралогіі з мэтай шырокага інфармавання публікі пра важнасць здароўя мозга. Да гэтай падзеі бібліятэка падрыхтавала кніжную выстаўку “Дудлсфера: мастацтва падсвядомага малюнка”.

Дудл, дудл-арт ці дудлінг (ад англ. “doodle”) – сучасны кірунак у творчасці, даступны кожнаму, хто хоча адчуць сябе мастаком. Само паняцце дудлінг з’явілася зусім нядаўна і абазначала крамзолі, якія чалавек машынальна малюе падчас сумных нарад ці тэлефонных размоў. Несвядома водзячы алоўкам па паперы, можна стварыць складаныя кампазіцыі з простых ліній і кропак. Узор не задаецца загадзя, а ўзнікае спантанна, складваючыся з асобных фігур у суцэльную кампазіцыю. Пазней такое свабоднае самавыяўленне сталі ўжываць у арт-тэрапіі, бо такая творчасць вызваляе галаву ад лішніх эмоцый і думак, развівае крэатыўнасць і творчы погляд на свет.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 40 дакументаў. Гэта кнігі па арт-тэрапіі, розных тэхніках дудлінгу, а таксама альбомы для размалёўвання з ужо гатовымі малюнкамі ў гэтым стылі.

Цікава будзе пазнаёміцца з выданнем “Гоголь. Тургенев. Достоевский: когда изображение служит слову”. Альбом адкрывае цэлую серыю кніг, што знаёмяць чытача з творчасцю пісьменнікаў, у якіх дар слова спалучаўся з дарам выяўленчага мастацтва. Разыначкай выстаўкі можна назваць кнігу “Похождения Чичикова, или Мёртвые души”, выдадзеную ў Маскве ў 1846 годзе. Вокладка да гэтага выдання выканана па эскізах Мікалая Васільевіча Гогаля.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 86.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам