ГалоўнаяМерапрыемствыТаямніцы чалавечага мозга
Дудлсфера: мастацтва падсвядомага малюнка
Вандроўкі па ваколіцах мінулага

Таямніцы чалавечага мозга

Таямніцы чалавечага мозга
Іншыя мерапрыемствы
12 ліпеня – 3 верасня 2018
Дата правядзення
зала дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g)
Месца правядзення

З 12 ліпеня па 3 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Таямніцы чалавечага мозга”, прысвечаная Сусветнаму дню мозга.

Гэты Дзень быў заснаваны Сусветнай федэрацыяй неўралогіі (World Federation of Nevrology) у 2014 годзе і штогод адзначаецца 22 ліпеня. Дата была выбрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1957 годзе ў Бруселі была заснавана Сусветная федэрацыя неўралогіі – міжнародная асацыяцыя нацыянальных неўралагічных таварыстваў. На дадзены момант яе членамі з’яўляюцца 120 прафесійных асацыяцый неўролагаў ва ўсіх рэгіёнах свету.

Неўралогія – гэта раздзел медыцыны, які займаецца захворваннямі цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы, у тым ліку і галаўнога мозга – галоўнага органа цэнтральнай нервовай сістэмы. Мозг – самы важны і складаны орган чалавека. Ён складаецца з мільёнаў аксонаў, агульная даўжыня якіх роўная чатырохкратнай акружнасці Зямлі. Чалавечы мозг змяшчае каля 8 млрд нейронаў. Каля 10 трлн звязак паміж імі даюць нам магчымасць рухацца, глядзець, чытаць, пісаць, думаць, адчуваць і г.д. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады ў вывучэнні галаўнога мозга назіраецца значны прагрэс, вельмі многія аспекты яго работы да гэтага часу застаюцца для навукоўцаў загадкай.

Здароўе мозга забяспечвае паўнавартаснае жыццё чалавека, магчымасць існаваць у соцыуме, працаваць.

Паводле статыстычных даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), неўралагічныя захворванні адносяцца да самых распаўсюджаных прычын смяротнасці ва ўсім свеце – смяротнасць складае 85 % ад агульнай колькасці зарэгістраваных смярцей.

Асноўная мэта Сусветнага дня мозга – павышэнне дасведчанасці аб важнасці здароўя мозга і аб найбольш распаўсюджаных захворваннях галаўнога мозга і нервовай сістэмы.

Кожны год Сусветная федэрацыя неўралогіі выбірае новую тэму Сусветнага дня мозга. Тэма 2018 года – “Чыстае паветра для здаровага мозга”. Яна вельмі актуальная, паколькі ў адпаведнасці з данымі СААЗ, забруджанае паветра з’яўляецца прычынай 12 млн заўчасных смярцей у год па ўсім свеце.

Сёння забруджванне навакольнага асяроддзя – праблема нумар адзін. Навукоўцы выявілі, што дрэнны стан паветранага асяроддзя аказвае шкоднае ўздзеянне на мозг людзей усіх узростаў. Працяглае ўздзеянне забруджанага паветра негатыўна адбіваецца на развіцці разумовых здольнасцей чалавека, прыводзіць да пашкоджання структуры мозга і паскарае працэс старэння гэтага органа. Даследаванне, праведзенае навукоўцамі ўніверсітэта Гарварда, паказала, што ўздзеянне паветра, забруджанага аэразольнымі прымесямі, прыводзіць да павышэння рызыкі развіцця дэпрэсіўных станаў. Людзі, якія пражываюць паблізу аўтастрад з моцным забруджваннем паветра, характарызуюцца больш частымі праблемамі са станам мозга, у іх узрастае рызыка інсульту.

Захворванні, звязаныя з парушэннем мазгавога кровазвароту, усё больш вылучаюцца на пярэдні план ва ўсім свеце. Таму клопат пра здароўе мозга павінен пачынацца з самых ранніх этапаў развіцця чалавека і працягвацца ўсё яго жыццё.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 40 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні на рускай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Мозг чалавека: будова, структура, функцыі
  • Загадкавы і парадаксальны мозг: тайны чалавечага мозга
  • Здаровы мозг: трэніроўка работы мозга і ўмацавання памяці
  • Чыстае паветра для здароўя чалавека

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі здароўя мозга і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Карысныя спасылкі

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы залы дакументаў міжнародных арганізацый.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.


Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам