ГалоўнаяМерапрыемствыБілет у лета
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Свойскія жывёлы”
Часоў былых і новых сувязь

Білет у лета

Білет у лета
Іншыя мерапрыемствы
2 ліпеня – 31 жніўня 2018
Дата правядзення
зала перыядычных выданняў (пам. 106)
Месца правядзення

З 2 ліпеня па 31 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Білет у лета”.

Лета – сезон доўгачаканых адпачынкаў! Хочацца хутчэй завяршыць усе неадкладныя справы, сабраць чамадан і паляцець да мора і сонца, пагрэцца на пясчаных пляжах ў далёкіх экзатычных краінах ці адправіцца ў экскурсійную паездку па Еўропе. Балазе, сёння рынак турыстычных паслуг прапануе велізарны выбар разнастайных падарожжаў на любы густ. Аб розных варыянтах летняга адпачынку за мяжой чытачам раскажуць публікацыі ў часопісах “Турист”, “Планета”, “Дело”, “Турбизнес”, “Вокруг света” ​​і інш.

Не менш цікава і займальна можна арганізаваць свой адпачынак і ў Беларусі. Сінія азёры, запаведныя лясы, помнікі старажытнай архітэктуры, славутыя замкі – у нас таксама ёсць на што паглядзець! Агратурызм, аздараўленчыя туры, знаёмства з беларускай культурай – самыя папулярныя турыстычныя напрамкі ў 2018 годзе. Даведацца больш пра адпачынак у Беларусі дапамогуць артыкулы з часопісаў “Родная прырода”, “Белая вежа”, “Беларусь”, “Беларуская думка” і інш.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.


Бібліятэкарам