ГалоўнаяМерапрыемствы“Пісаць з настроем і праўдзіва…”: запрашаем на творчы вечар Анатоля Бутэвіча
Запрашаем на літаратурную гадзіну дзіцячага пакоя
Сучасная Беларусь

“Пісаць з настроем і праўдзіва…”: запрашаем на творчы вечар Анатоля Бутэвіча

“Пісаць з настроем і праўдзіва…”:  запрашаем на творчы вечар Анатоля Бутэвіча
Іншыя мерапрыемствы
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

19 чэрвеня ў бібліятэцы адбудзецца творчая сустрэча з Анатолем Бутэвічам, прымеркаваная да 70-годдзя вядомага пісьменніка.

Юбілейны вечар творчасці пісьменніка, журналіста, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, намесніка старшыні Беларускага фонду культуры Анатоля Бутэвіча пройдзе ў рамках праекта “Мой род – мая радзіма”.

Галоўная тэма твораў пісьменніка – гістарычнае мінулае роднага краю. Падзеі і факты на аснове дакладных крыніц і дакументаў ён апісвае так, нібы сам жыў у тыя часы і ўсе падзеі бачыў на ўласныя вочы.

Анатоль Іванавіч – аўтар кніг гістарычнай прозы (“Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам”, “Раскіданае гняздо крывіцкай славы”, “Сем цудаў Беларусі”, “Каралева не здраджвала каралю” і інш.). Таксама ён вядомы як перакладчык на рускую мову твораў беларускіх аўтараў і на беларускую – замежных пісьменнікаў (“Над Нёманам” Элізы Ажэшкі, “Аўтабіяграфія” Багуслава Радзівіла, “Салярыс” і “Непераможны” Станіслава Лема). Ужо больш за два дзесяцігоддзі адным з асноўных напрамкаў творчасці пісьменніка з'яўляюцца творы для дзяцей, у тым ліку і па гісторыі радзімы.

На юбілейным вечары Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць кніжную экспазіцыю, якая адлюструе шматгранную творчасць Анатоля Бутэвіча.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Самы што ні ёсць – беларускі: Анатоль Бутэвіч адзначыў 70-годдзе

Мерапрыемствы

Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры

05.05.2021

9 мая наша краіна адзначае знакавае свята – Дзень Перамогі. Да гэтай падзеі прымеркавана выстаўка “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”, арганізаваная сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

Фотападарожжа па Палессі

14.05.2021

19 мая а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі “Птушкі Палесся”.

Чырвоная кніга

12.05.2021

13 мая ў музеі кнігі пачне працу выстава “Чырвоная кніга”. Галоўным экспанатам стане арт-кніга маладых беларускіх мастакоў Марыны Жвірбля і Фёдара Шурмялёва.

Размова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве

07.05.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Апублікавана праграма IX Навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

04.05.2021

IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” прысвечана тэме “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.



Бібліятэкарам
111