ГалоўнаяМерапрыемствыСучасная Беларусь
“Пісаць з настроем і праўдзіва…”: запрашаем на творчы вечар Анатоля Бутэвіча
Грамадства без наркотыкаў – наш выбар

Сучасная Беларусь

Сучасная Беларусь
Іншыя мерапрыемствы
15 чэрвеня 2018–30 жніўня 2018
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
кальцавы калідор 2-га паверха
Месца правядзення

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) у бібліятэцы арганізавана тэматычная выстаўка “Сучасная Беларусь”.

Экспазіцыя налічвае каля 200 выданняў. У яе ўключаны выданні, якія расказваюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, сучасны стан развіцця краіны, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя сувязі. На выстаўцы знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі беларускага народа, унікальныя прыродныя багацці краіны.

Чытачы і наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з самымі новымі кнігамі беларускіх выдавецтваў, якія пабачылі свет у апошнія тры гады.

Асобны раздзел выстаўкі – “Вобразы мілыя роднага краю” – прысвечаны Году малой радзімы. У ім змешчаны выданні аб буйных гарадах, раённых цэнтрах, маляўнічых мясцінах і запаведных кутках нашай краіны.

Раздзел “Краіна Беларусь” змяшчае выданні па гісторыі роднага краю, грамадска-палітычную і сацыяльную літаратуру пра сучасны стан рэспублікі і шляхі яе далейшага развіцця.

У заключнай экспазіцыйнай частцы “Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі” дэманструюцца кнігі пра культурна-гістарычную спадчыну, помнікі культавай архітэктуры, энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты, якія раскрываюць багатае культурнае жыццё і прывабны імідж Беларусі.

Выстаўка будзе актуальнай для тых, хто цікавіцца развіццём і сучасным станам Беларусі, і разлічана на шырокую аўдыторыю.

Экспазіцыя размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца да 30 жніўня 2018 г.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 86.
Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам