ГалоўнаяМерапрыемствыЦуд на далонях вечнасці
Грамадства без наркотыкаў – наш выбар
“Па адзежцы сустракаюць...": касцюмы народаў Расіі ў графіцы XVIII–XIX стст.

Цуд на далонях вечнасці

Цуд на далонях вечнасці
Іншыя мерапрыемствы
з 8 чэрвеня па 8 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
зала беларускай літаратуры (пам.205)
Месца правядзення

З 8 чэрвеня па 8 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам.205) праходзіць выстаўка “Цуд на далонях вечнасці”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка, перакладчыка і грамадскага дзеяча Анатоля Іванавіча Бутэвіча.

Ён вядомы як грунтоўны даследчык айчыннай гісторыі і пастаянны ўдзельнік міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Акрамя таго, Анатоля Іванавіча можна часта ўбачыць на тэатральных і кінапрэм’ерах, вернісажах і іншых знакавых культурных мерапрыемствах, што сведчыць пра шырыню яго інтарэсаў.

Каштоўным набыткам беларускай літаратуры канца XX – пачатку XXI ст. стала творчасць А. Бутэвіча. Галоўнай тэмай яго кніг з’яўляецца гістарычнае мінулае роднага краю. Сам празаік перакананы ў тым, што “літаральна кожная мясціна нашай Беларусі багатая на непаўторныя і значныя асобы, захапляльныя падзеі і незвычайныя здарэнні”. З маленства будучы пісьменнік адкрыў сваю “дарогу да святыняў” – шлях да вывучэння таямніц знакамітых княжыцкіх родаў і іх замкаў на ўсіх абшарах краіны.

Анатоль Іванавіч – аўтар шматлікіх кніг гістарычнай прозы і гісторыка-дакументальнай літаратуры. Вынікам шматгадовага даследавання беларускай гісторыі стала серыя “Сем цудаў Беларусі”, заснаваная ў 1999 г. Таксама зацікавяць чытача з вялікім мастацкім густам аформленыя кнігі “У гасцях у вечнасці”, “Званы Нямігі”, “За наміткай гісторыі”, “Адвечны покліч Радзімы”, “Славутыя родам сваім”, з якімі можна пазнаёміцца на выстаўцы.

Гістарычная тэма гучыць у рыцарскіх раманах “Каралева не здраджвала каралю…” і “Паміж Княствам і Каронай. Ад Крэва да Кракава”, дзе аўтар паказаў свет таямнічых інтрыг і парадкаў каралеўскага двара, палітычную барацьбу, што адбывалася вакол трона.

Плённа працуе пісьменнік у дзіцячай літаратуры. На яго рахунку такія цудоўныя кнігі казак для дзяцей , як “Чараўніца Восень і Сняжынка-падарожніца”, “Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў”, “Зорная Кася”.

Асобна прадстаўлены пераклады Анатоля Іванавіча з рускай, польскай, англійскай і іншых моў. На выстаўцы экспануюцца перакладзеныя пісьменнікам творы Шолам-Алейхема “Тэўе-малочнік” (з ідыш), Дж. Олдрыджа “Паляўнічы” (з англійскай мовы) і інш.

Апошні раздзел выстаўкі прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам