ГалоўнаяМерапрыемствы“Па адзежцы сустракаюць...": касцюмы народаў Расіі ў графіцы XVIII–XIX стст.
Цуд на далонях вечнасці
Малы Трасцянец: выстаўка-хроніка маштабнага злачынства

“Па адзежцы сустракаюць...": касцюмы народаў Расіі ў графіцы XVIII–XIX стст.

“Па адзежцы сустракаюць...": касцюмы народаў Расіі ў графіцы XVIII–XIX стст.
Іншыя мерапрыемствы
14 чэрвеня 2018 г.
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя “Ракурс” (2-гі паверх)
Месца правядзення

14 чэрвеня ў бібліятэцы адкрыецца выстаўка “Адзенне нашых продкаў. Графіка XVIII–XIX стагоддзяў”.

Выстаўка ўключае калекцыю гравюр XVIII і літаграфій XIX стагоддзя рускіх і замежных мастакоў з фондаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў. Прадстаўленыя выявы знаёмяць з нацыянальным касцюмам народаў, якія засялялі Расію ў мінулыя стагоддзі (рэгіёны Паўночнага Каўказа і Паволжа, Крайняй Поўначы, Сібіры, Сярэдняй Азіі, Прыбалтыкі і інш.).

У экспазіцыю ўвайшлі гравюры І.Г. Георгі (1729–1802), літаграфіі Е.М. Карнеева (1782–1839) і хромалітаграфіі з альбома “Народы России” Г.Ф. Паўлі (1817–1867). На адных літаграфіях персанажы статычныя, на іншых паказаны за якім-небудзь заняткам. Усе фігуры намаляваны на фоне пейзажу, фасада або інтэр’еру жылля – у залежнасці ад таго, што мастаку ўяўлялася найбольш тыповым для дадзенай мясцовасці.

Выявы імкнуцца да маляўнічасці, яркіх і насычаных колераў. Драбнюткія дэталі, арнаменты тканін і ўпрыгажэнні прапрацаваны з ювелірнай дакладнасцю, а выразныя твары адпавядаюць этнічным тыпам. Частка малюнкаў зроблена з натуры, іншая – па матэрыялах калекцый, якія належалі Імператарскаму рускаму геаграфічнаму таварыству.

У дзень адкрыцця экспазіцыі Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць увазе наведвальнікаў выстаўку-прагляд энцыклапедычных выданняў, кніг і артыкулаў з перыёдыкі па гісторыі рускага і беларускага касцюма.


Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Запрашаем наведаць выстаўку “Адзенне нашых продкаў. Графіка XVIII–XIX стагоддзяў” да 1 верасня 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by


Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам