ГалоўнаяМерапрыемствы“Увайсці ў клетку з...”: чым здзівіць “Элемента” падчас Ночы музеяў – 2018
Году малой радзімы прысвячаецца
Міжкультурны дыялог і развіццё

“Увайсці ў клетку з...”: чым здзівіць “Элемента” падчас Ночы музеяў – 2018

“Увайсці ў клетку з...”: чым здзівіць “Элемента” падчас Ночы музеяў – 2018
Іншыя мерапрыемствы
19 мая 2018
Дата правядзення
21.30–23.00
Час правядзення
цэнтральны хол
Месца правядзення
8 рублёў
Кошт наведвання

Не, вядома не з тыграмі! Бо навука – гэта вам не цырк. Ніякіх фокусаў і манеўраў, якія адцягваюць увагу, толькі веды, логіка і ... відовішчнасць. Мабыць, гэта адзінае, што іх аб'ядноўвае.

У рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” музей навукі “Элемента” правядзе незвычайнае прадстаўленне, на якім пакажуць і дакажуць – навука можа быць даступнай, займальнай і відовішчнай! У гэты вечар гасцям навуковай шоу-праграмы прапануюць увайсці ў клетку Фарадэя і апынуцца ў асяроддзі гіганцкіх маланак трансфарматара Тэслы.

Дырэктар музея Алег Эм заявіў: “Прыходзьце ўсёй сям'ёй. Клетка Фарадэя – гэта ўнікальная магчымасць убачыць маланку на адлегласці выцягнутай рукі. Будзе цікава!”.

Прадстаўленне адбудзецца 19 мая з 21.30 да 23.00 у цэнтральным холе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Уваход: дзеці і дарослыя – 8 рублёў.

Набыць квіткі на навуковае шоу можна ў касе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 19 мая з 10.00 да 18:00.

Тэлефон для даведак: (8 029) 645 40 40.
Е-mail: elementokot@gmail.com


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Партызанскі архіў: бібліятэка прэзентуе мультымедыйныя выданні

15.11.2019

19 лістапада а 16-й гадзіне ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя першага выпуску серыі мультымедыйных выданняў “Партызанскі архіў” – электроннага дакументальнага выдання “Аператыўныя і разведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху: 1944 год” – сумеснага праекта Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выданне прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мастак лірыкі і драмы

14.11.2019

З 14 лістапада па 3 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Мастак лірыкі і драмы”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Мечыслава Вайнберга.

Таямніцы парыжскіх падмосткаў

14.11.2019

З 14 лістапада па 10 снежня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Таямніцы парыжскіх падмосткаў”, прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння выдатнага французскага жывапісца і графіка Анры дэ Тулуз-Латрэка (1864–1901).

Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства

06.11.2019

“Як забавіць дзіця на канікулах?” – думаюць выхавальнікі, настаўнікі і бацькі школьнікаў. Але пастаянных гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не турбуе гэтае пытанне. Яны ведаюць, што іх малышэй чакаюць займальныя спектаклі ў нашай канферэнц-зале.

Перамагчы дыябет!

13.11.2019

З 13 лістапада па 18 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) працуе тэматычная кніжная выстаўка “Перамагчы дыябет!”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам.

Размова з адвакатам аб зваротах грамадзян

15.11.2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.



111