ГалоўнаяМерапрыемствы"Погляд, звернуты да радзімы": стартуе другі этап выставачнага праекта да Года малой радзімы
“Рускі Бах”
Роля сям'і ў сучасным свеце

"Погляд, звернуты да радзімы": стартуе другі этап выставачнага праекта да Года малой радзімы

"Погляд, звернуты да радзімы": стартуе другі этап выставачнага праекта да Года малой радзімы
Іншыя мерапрыемствы
15 мая 2018–13 жніўня 2018
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

15 мая а 16-й гадзіне на выставачных пляцоўках 3-га паверха адкрыюцца фотапраект “Я сэрцам бачу” і інфармацыйна-дакументальная выстаўка “Тутэйшыя”.

Новыя экспазіцыі ёсць працягам выставачнага праекта Нацыянальнай бібліятэкі “Малая радзіма – аповесць часоў”, прымеркаванага да Года малой радзімы.

У галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) сваім асаблівым бачаннем нашай краіны праз прызму фотаапарата падзеляцца знакамітыя фатографы, аб’яднаныя праектам “Я сэрцам бачу” на тэлеканале “Беларусь 24”. Да ўвагі, самыя яркія прысвечаныя Беларусі работы, – гэта працы фотамастакоў Станіслава Багдзевіча, Ігара Бышнёва, Сяргея Плыткевіча, Максіма Мікешына, Сяргея Тарасава, Ільі Гелея, Мікіты Церахава і Аляксандра Меклера.

У кальцавым калідоры 3-га паверха адкрыецца інфармацыйна-дакументальная выстаўка з фондаў бібліятэкі “Тутэйшыя”. Больш за 300 тэматычных выданняў распавядаюць пра славутыя імёны асветнікаў, дыпламатаў, палкаводцаў, касманаўтаў, вынаходнікаў, дзеячаў культуры, спартсменаў, якія нарадзіліся тут – у Беларусі, а таксама вылучыліся сваімі талентам і здольнасцямі за яе межамі. Выстаўка мае шэсць раздзелаў, кожны з якіх прадстаўляе пэўны абласны горад і вобласць у цэлым, і будзе доўжыцца да 31 снежня 2018 года.

Пазнаёміцца з фотавыстаўкай “Я сэрцам бачу” і аддаць свой голас за работу, якая найбольш вам спадабалася, запрашаем у галерыю "Атрыум" 13 жніўня 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by


Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам