ГалоўнаяМерапрыемствыДзіцячы пакой запрашае на літаратурную гадзіну “Вясёлыя ўрокі”
Да Дня кнігі і аўтарскага права і Дня інтэлектуальнай уласнасці
Поўны збор філасофскіх твораў Мікалая Крукоўскага прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы

Дзіцячы пакой запрашае на літаратурную гадзіну “Вясёлыя ўрокі”

Дзіцячы пакой запрашае на літаратурную гадзіну “Вясёлыя ўрокі”
Іншыя мерапрыемствы
25.04.2018
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

25 красавіка ў дзіцячым пакоі будуць гучаць прытчы – асаблівыя кароткія апавяданні, у якіх змяшчаецца мудрасць жыцця.

Невялікія павучальныя гісторыі дапамагаюць зразумець, што такое дружба і сямейныя каштоўнасці, праўда і хлусня, дабро і зло.

Дзеці прачытаюць прытчы “Пра двух ваўкоў”, “Хто мацнейшы?”, “Чыя праца лягчэйшая?” і навучацца быць сумленнымі, спагадлівымі і міласэрнымі. Бо прытчы, як насенне, аднойчы патрапіўшы ў сэрца дзіцяці, абавязкова прарасце і дасць свой плён.

Запрашаюцца дзеці 6–10 гадоў.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам