ГалоўнаяМерапрыемствыМаўклівы выклік вечнасці
ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Творчыя заняткі "Навагодняя маска"

Маўклівы выклік вечнасці

Выстаўка да 110-годдзя беларускага скульптара Заіра Азгура працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.
Іншыя мерапрыемствы

З 12 студзеня па 12 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Маўклівы выклік вечнасці”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага скульптара Заіра Ісаакавіча Азгура.

Уменне перадаць эпоху ў скульптуры, прадставіць гісторыю сваёй краіны з дапамогай твораў мастацтва, маштабна і суцэльна захаваць вобраз свайго народа, пакідаючы след у памяці, – адна з самых складаных задач для сапраўднага мастака. Усё гэта здолеў увасобіць у сваёй творчасці Заір Азгур (1908–1995), адзін з заснавальнікаў традыцый беларускай скульптурнай школы. Яго стыль, які вылучае яго сярод мноства іншых аўтараў, адрозніваецца экспрэсіяй, жывасцю і дынамічнасцю формы, эмацыянальнасцю і выразнасцю пластычнага рашэння.

У творчасці майстра галоўнае месца займаюць скульптурныя партрэты, у якіх дакладна перададзены ўзрост і характар героя, яго настрой, лёс. На выстаўцы прадстаўлены шматлікія рэпрадукцыі твораў Заіра Ісаакавіча. Наведвальнікі ўбачаць вобразы дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў беларускай культуры і мастацтва, навукі, гістарычных асоб, такіх як Ф. Скарына, К. Каліноўскі, Усяслаў Чарадзей, П. Машэраў, Я. Купала, Я. Колас, К. Крапіва, Цётка, Ул. Галубок, Ул. Дзядзюшка, Л. Александроўская, М. Аладаў, Я. Цікоцкі і многія іншыя.

Заір Азгур выканаў цыкл работ, якія паказваюць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, іх стойкасць, мужнасць і высакародную прастату. Прыцягнуць увагу наведвальнікаў выстаўкі скульптурныя партрэты М. Гастэлы, В. Харужай, Дзеда Талаша, Бацькі Міная (М. Шмырова).

Цікавасць выклічуць выяўленчыя матэрыялы з калекцыі Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура, якія прадстаўляюць даваенныя працы скульптара – найменш вядомую старонку яго творчасці.

Дапаўняюць экспазіцыю мемуары і артыкулы самога Заіра Ісаакавіча. Сярод іх – “Незабыўнае”, “То, что помнится...”, дзе ён ярка і вобразна прадставіў сваю эпоху, перажытыя гістарычныя падзеі, сваіх сучаснікаў, уласныя думкі пра мастацтва і майстэрства скульптара.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 50 дакументаў, у тым ліку альбомы рэпрадукцыі, кнігі, каталогі выставак, паштоўкі і артыкулы.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.


Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам