ГалоўнаяМерапрыемствыЗахавальнік сонца
Масленіца – свята святла і дабрыні
Выстаўка коміксаў Кшыштафа Астроўскага "Пасажыр з Настрома"

Захавальнік сонца

Захавальнік сонца
Іншыя мерапрыемствы

З 1 лютага па 2 красавіка ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) працуе кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прымеркаваная да 65-годдзя з дня нараджэння Фёдара (Франца) Адамавіча Ястраба. 

Фёдар Ястраб – мастак, галерыст, мастацтвазнавец, педагог, заснавальнік аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і яго кіраўнік на працягу сямі гадоў (2007–2014).

Кніжная экспазіцыя, прысвечаная асобе і творчай дзейнасці Ф.А. Ястраба, мае тры ўмоўныя раздзелы – “Мастак”, “Паэт”, “Галерыст. Настаўнік”. На выстаўцы прадстаўлена каля 70 экспанатаў: кнігі, альбомы, каталогі выставак і праектаў, часопісы, матэрыялы навуковых канферэнцый, копіі артыкулаў, шматлікі ілюстрацыйны матэрыял.

Фёдар Ястраб, як мастак і мастацтвазнавец, шмат увагі ўдзяляў праблемам выяўленчага мастацтва і галерэйнай справы, выступаючы з адпаведнымі артыкуламі ў перыядычным друку. Як даследчык-наватар сучаснага мастацтва, ён выдаў унікальны зборнік “Мастацтва ў сацыяльнай прасторы”, у якім на прыкладах уласных творчых праектаў паказаў стан сусветнага і нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Кніга аб’ёмам у 320 старонак змяшчае каля 500 каляровых рэпрадукцый карцін сучасных мастакоў, якія ўдзельнічалі ў праектах аўтара. Свае прафесійныя разважанні, думкі, погляды, перажыванні мастак выказваў на старонках часопіса “Мастацтва”, у дакладах на навуковых канферэнцыях, шматлікіх інтэрв’ю ў СМІ.

Мастак па сутнасці, па вобразе мыслення, па стылі жыцця Ф.А. Ястраб валодаў адметным густам, прафесійным поглядам і творчым чуццём. На базе фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі разам з калегамі ён падрыхтаваў шэраг выдавецкіх праектаў: каталог “I Міжнародны фестываль пейзажа”; альбом “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, 1808–2008” і электронны рэсурс “Жыве паміж намі дудар наш…” (да 200-годдзя з дня нараджэння Дуніна-Марцінкевіча); камплекты паштовак “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.

Амаль усё жыццё гэты моцны, энергічны, апантаны чалавек раскрываў свету глыбінныя, патаемныя думкі і прыгажосць сваёй душы праз жывапісныя палотны, а напрыканцы жыцця – і праз паэтычную творчасць. Каля тысячы санетаў сабраны ў кнігах “Абяцанне сноў”, “Вясёлкавы след”, “Жыццё, як час сарванай ружы” і інш.

Імя Фёдара Ястраба добра вядома ў навукова-педагагічным і мастацкім асяродку. Ён аўтар і куратар звыш 80 маштабных праектаў. Мастак прымаў удзел у больш чым 120 міжнародных і рэспубліканскіх выстаўках, удзельнічаў у шматлікіх жывапісных пленэрах.

Творчая спадчына Фёдара Адамавіча – гэта свет глубокіх вобразаў, якія насычаны шырокай палітрай колераў, сучаснымі арыгінальнымі ідэямі, прасякнуты шчырымі пачуццямі да родных і блізкіх людзей, да сваёй краіны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Чытайце таксама пра адкрыццё мастацкай выстаўкі “Паэтычная палітра Фёдара Ястраба”, прысвечанай памяці і 65-годдзю з дня нараджэння мастака і паэта.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам