ГалоўнаяМерапрыемствыЛепшыя кнігі Беларусі
“З чаго пачынаецца Радзіма?”: першаму ў свеце Буквару прысвячаецца
“Шлюб. Сям’я. Дзеці: правы і абавязкі”: да Міжнароднага дня сям’і

Лепшыя кнігі Беларусі

Лепшыя кнігі Беларусі
Іншыя мерапрыемствы

З 28 сакавіка ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) дэманструецца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Лепшыя кнігі Беларусі” па выніках LVII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Сёлета на ўзнагароды прэстыжнага конкурсу “Мастацтва кнігі Беларусі” прэтэндавала каля 150 выданняў. Галоўнай прэміяй – Гран-пры ў намінацыі “Трыумф”, дыпломам імя Францыска Скарыны і “Вялікім залатым фаліянтам” – адзначаны альбом “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”. Альбом выйшаў у рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і падрыхтаваны калектывам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: навуковы рэдактар – доктар педагагічных навук, дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі, складальнік, аўтар тэксту – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша, аўтар тэксту – загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева.

У намінацыі “Майстэрства” за значны асабісты ўклад у падрыхтоўку выданняў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання спецыяльным дыпломам быў узнагароджаны Аляксандр Суша.

Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі” праходзіць з 1960 года. Праводзіцца ён з мэтай развіцця кніжнага мастацтва, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў краіны.

Выстаўка адрасавана шырокаму колу чытачоў і будзе дзейнічаць да 18 красавіка 2018 года.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам