ГалоўнаяМерапрыемствыЗ любоўю да Жанчыны…
Музейныя заняткі “Францішак Скарына”
“Акрыленасць паэтычнага радка”

З любоўю да Жанчыны…

З любоўю да Жанчыны…
Іншыя мерапрыемствы

З 3 сакавіка па 27 красавіка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “З любоўю да Жанчыны…”.

Дзень жанчын… Гэта першае веснавое свята прыносіць у жыццё і прымнажае светлыя пачуцці павагі, удзячнасці і любові да чароўнай паловы чалавецтва.

На працягу многіх стагоддзяў жанчыны ва ўсім свеце кіравалі дзяржавамі, змагаліся за правы сваіх народаў, рабілі навуковыя адкрыцці, натхнялі на подзвігі і станавіліся першаадкрывальнікамі. Імёны некаторых шырока вядомыя, пра іншых мы мала чулі, але гэта не робіць іх дасягненні менш каштоўнымі. Звярнуць увагу на ролю жанчыны ў гісторыі чытачам даюць магчымасць часопісы “Беларуская думка”, “Дело”, “Планета”. Роля хатняй гаспадыні перастала быць манаполіяй жанчын, роўна як і інтэлектуальная дзейнасць – манаполіяй мужчын. Мы ўсё часцей назіраем жанчын у палітыцы, бізнэсе, навуцы. Пра такіх шматгранных асоб распавядаюць артыкулы ў часопісах «Алеся», «Женский журнал».

Экспазіцыя знаёміць з перыядычнымі выданнямі “Женское здоровье”, “Кудесница”, “Здоровье и успех”, “Секреты исцеления”, “Здоровье”, з якіх можна даведацца, як заставацца заўсёды маладой, здаровай і прыгожай, аб сакрэтах даўгалецця і бездакорнай знешнасці.

Незалежна ад поля дзейнасці кожная жанчына мае свае захапленні, любімыя заняткі. Публікацыі ў часопісах “Поделись советом”, “Домашний”, “Наша кухня”, “Золотые ручки” і многіх іншых раскажуць пра тое, як зрабіць больш разнастайным свой вольны час.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Спіс літаратуры

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам