ГалоўнаяМерапрыемствыУладзімір Высоцкі. Дзякуй!
Бясплатныя заняткі «Набытыя базы даных: характарыстыка і алгарытм пошуку" ў рамках «Школы даследчыка»
Кніжная выстаўка "Нацыянальная бібліятэка ў сусветнай інфармацыйнай прасторы"

Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!

Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!
Іншыя мерапрыемствы

З 12 студзеня па 9 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!", прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння славутага паэта, барда, артыста.


Прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы расказваюць пра жыццё і творчасць Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага (1938–1980). У экспазіцыі сабрана каля 200 дакументаў, сярод якіх – кнігі, брашуры, буклеты, бібліяграфічныя даведнікі, фотаальбомы, паштоўкі, грампласцінкі, аўдыякасеты, кампакт-дыскі.

Імя Уладзіміра Высоцкага не патрабуе прадстаўлення. Ён стаў легендарнай асобай яшчэ ў маладыя гады – як артыст тэатра і кіно, аўтар і выканаўца песень, якія слухала і спявала ўся краіна. Нарадзіўся і жыў Высоцкі ў Маскве. У 1956 г. скончыў школу-студыю пры ММАТе, служыў у Тэатры мініяцюр, Драматычным тэатры імя А.С. Пушкіна, з 1964 г. – у Тэатры драмы і камедыі на Таганцы, дзе сыграў больш за 20 роляў, зняўся ў 30 мастацкіх і тэлефільмах.

З дзяцінства ён пісаў вершы. Усяго ім створана больш як 600 вершаў і песень, многія з іх – да кінафільмаў і спектакляў. Пісаў таксама прозу, сцэнарыі і казкі. З паэтычнай спадчынай У.С. Высоцкага наведвальнікаў выстаўкі знаёмяць Збор твораў у сямі тамах і шматлікія зборнікі: “Я, конечно, вернусь” (1999), “Стихи и песни” (2001), “Спасите наши души” (2002), “Кони привередливые” (2003), “Избранное” (2006), “Я не верю судьбе” (2006), “Не пройдет и полгода” (2007) і інш.

У. Высоцкі быў шматбаковым чалавекам. Пра гэта можна даведацца з кніг, напісаных калегамі па творчым цэху, сучаснікамі, яго блізкімі людзьмі: М. Владзі “Владимир, или Прерванный полет” (1989), В. Залатухін “Секрет Высоцкого” (2002), Ф.І. Раззакаў “Владимир Высоцкий. По лезвию бритвы” (2004), Р.П. Крэчатава “Трое” (2005) і інш. Унікальнай у гэтых адносінах з’яўляецца кніга А.А. Цярэнцьева “Владимир Высоцкий: монолог со сцены” (2000). У ёй адлюстраваныя літаратурныя запісы са старых канцэртных стужак Высоцкага, дзе захаваліся яго гутаркі з залай, выступленні, адказы на запіскі, разважанні ўслых.

На выстаўцы можна пазнаёміцца і з такімі матэрыяламі з фондаў бібліятэкі, як “Владимир Высоцкий и Беларусь: Документально-художественное исследование” В. Кіені і В. Міткевіча; альманах “Мир Высоцкого: Исследования и материалы” А.Я. Крылова і В.Ф. Шчарбакова; “Владимир Высоцкий: страницы биографии” С.М. Зубрылінай; “Правда смертного часа. Посмертная судьба” В. Перавозчыкава; “Владимир Высоцкий: мир и слово” А.У. Скобелева. У зборніках серыі “Белорусские страницы” сабраны даследаванні, перапіска, успаміны пра Высоцкага з архіваў У. Тучына і Б. Акімава. У адным са зборнікаў расказваецца пра мінскую калекцыю фанаграм, дакументальныя кіна- і відэаматэрыялы артыста.

Выстаўка разлічана на шырокую чытацкую аўдыторыю.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам