ГалоўнаяМерапрыемствыЧас пайшоў! Набліжаецца Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы!
“Закрытая гульня” ў адкрытым фармаце
Новы погляд на гісторыю XX стагоддзя: прэзентацыя кнігі Наталлі Голубевай

Час пайшоў! Набліжаецца Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы!

Час пайшоў! Набліжаецца Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы!
Іншыя мерапрыемствы
20.04.2018
Дата правядзення
19.00–23.00
Час правядзення

20 красавіка з 19 да 23 гадзін Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае жыхароў і гасцей сталіцы на БІБЛІЯНОЧ-2018!

Даўно марыце здзейсніць падарожжа ў часе?.. Мары здзяйсняюцца разам з NLB!

У рамках мінскай Бібліяночы Нацыянальная бібліятэка Беларусі стане для вас правадніком у часе. Мы не проста зменім рабочы расклад – мы разбурым усе часавыя рамкі і правядзём паралелі паміж рознымі эпохамі і пакаленнямі.

Часавы партал адкрыецца ў 19.00 у цэнтральным холе бібліятэкі, а далей рухайцеся па закліку сэрца. Можна адправіцца на экскурсійны трэвэл-фэст “Па прасторах”, адпачыць у зоне “Вінілавы рэлакс”, стаць зоркай на танцавальных майстар-класах або заняцца самапазнаннем на псіхалагічных трэнінгах.

Для тых, хто збіраецца прыйсці шумнай кампаніяй, – “настолкі” ад Hobby World, для аматараў інтэлектуальных гульняў – шахматы і шашкі. Знаўцаў літаратуры чакае папулярны мінскі паб-квіз LitERA Quiz і, канешне, будзе вельмі шмат музыкі розных эпох – лепшыя сусветныя хіты, музыка ў стылях фанк, рэгі, соўл, бітбокс і рамантык.

Тых жа, хто да гэтага часу настальгуе па савецкім мінулым і са слязамі на вачах успамінае Алімпіяду-80, запрашаем адправіцца “Назад у СССР” – на выстаўку “Зроблена ў СССР”, піянерскую пляцоўку “Будзь гатовы! Заўсёды гатовы!” і ў куток савецкай моды “Атэлье стылю”.

І, вядома, у праграме прадугледжаны “неДзіцячы час”. З 19.20 да 21.00 для маленькіх гасцей Бібліяночы пройдуць творчыя майстар-класы, тэатральныя пастаноўкі, займальныя вопыты, шоу мыльных бурбалак, караоке і яшчэ шмат усяго вясёлага і пазнавальнага!

Такім чынам, Бібліяноч “NLB. Паралелі часу” стартуе ў пятніцу, 20 красавіка, а 19-й гадзіне! Не спазніцеся!

Адчуйце сябе па-за часам разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі!

Праграма Бібліяночы-2018

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by



Бібліятэкарам