ГалоўнаяМерапрыемствыСінявокая – Паднябесная: погляд праз фотааб’ектыў
Імгненні спорту
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Птушкі прыляцелі”

Сінявокая – Паднябесная: погляд праз фотааб’ектыў

Сінявокая – Паднябесная: погляд праз фотааб’ектыў
Іншыя мерапрыемствы
06–12 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
3-ці паверх
Месца правядзення

З 6 па 12 красавіка ў кальцавым калідоры 3-га паверха бібліятэкі экспануецца выстаўка фіналістаў конкурсу фатаграфіі “Беларусь і Кітай маімі вачыма”.

Выстаўка арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, аддзелам па справах адукацыі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам і Інстытутам Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ пры падтрымцы рэспубліканскага фестывалю сучаснай хрысціянскай культуры “Благавест”.

Узаемную цікавасць да культурнай спадчыны Паднябеснай у Беларусі і да беларускай культуры ў Кітаі стварыў умовы для таго, каб гэты незвычайны фотапраект мог адбыцца.

Конкурс “Беларусь і Кітай – маімі вачыма” выклікаў вялікую цікавасць сярод фотааматараў і прафесіяналаў, якія асвятляюць узаемадзеянне культур розных краін і народаў. У ім узялі ўдзел больш за 140 чалавек – слухачы Інстытутаў Канфуцыя, студэнцкая моладзь з універсітэтаў дзвюх краін, супрацоўнікі сумесных беларуска-кітайскіх кампаній, а таксама школьнікі, якія вывучаюць кітайскую мову.

З чатырохсот дасланых фатаграфій журы і аргкамітэт конкурсу выбралі сто фіналістаў у пяці намінацыях: “Дух дружбы і супрацоўніцтва”, “Чалавек. Сям'я. Грамадства”, “Культура і традыцыі”, “Архітэктура. Славутасці”, “Прырода”.

Экспазіцыя дае магчымасць азнаёміцца з лепшымі фатаграфіямі, а таксама прыняць удзел у галасаванні на прыз глядацкіх сімпатый.

Падвядзенне вынікаў конкурсу і цырымонія ўзнагароджання яго лаўрэатаў адбудзецца 12 красавіка а 15.00 гадзіне ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 331 12 62.
Е-mail: pr@nlb.by


Чытайце таксама пра пераможцаў конкурсу фатаграфіі "Беларусь і Кітай маімі вачыма".


Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам