ГалоўнаяМерапрыемствыГорад, прачынайся – хутка на сталіцу спусціцца Бібліяноч!
Новы погляд на гісторыю XX стагоддзя: прэзентацыя кнігі Наталлі Голубевай
Імгненні спорту

Горад, прачынайся – хутка на сталіцу спусціцца Бібліяноч!

Горад, прачынайся – хутка на сталіцу спусціцца Бібліяноч!
Іншыя мерапрыемствы
20.04.2018
Дата правядзення
19.00-23.00
Час правядзення

20 красавіка з 19:00 да 23:00 мінскія бібліятэкі запрашаюць усіх жадаючых на Бібліяноч-2018! У штогадовай акцыі ў падтрымку чытання возьмуць удзел ВОСЕМ бібліятэк, а гэта значыць, вас чакае ВОСЕМ арыгінальных тэм на любы ўзрост і густ.

Адпраўляючыся ў вячэрняе захапляльнае падарожжа, не спяшайцеся класці дзяцей спаць. Бо культурную акцыю падтрымалі тры дзіцячыя бібліятэкі Мінска. Яны чакаюць сваіх юных гасцей з 18:00 да 21:00.

Уваход свабодны, з сабой неабходна захапіць толькі добры настрой і вясёлую кампанію!

Бібліятэкі, у якіх Бібліяноч будзе доўжыцца з 19:00 да 23:00:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116)
Тэма: “Паралелі часу”

Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі (вул. Сурганава, д. 15)
Тэма: “Гісторыя перад сном”

Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16)
Тэма: “Гарадскі квартал”

Фундаментальная бібліятэка БДУ (пр. Незалежнасці, 4)
Тэма: “Вакол свету за адну ноч”

Навуковая бібліятэка БНТУ (вул. Я. Коласа, 16)
Тэма: “Мінск”

Бібліятэкі, у якіх Бібліяноч будзе доўжыцца з 18:00 да 21:00:

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20а)
Тэма: “Мільён прыгод”

Дзіцячая бібліятэка № 16 (вул. Якубоўскага, 32)
Тэма: “Чытанне. Фантазія. Творчасць”

Дзіцячая бібліятэка № 3 імя А. Гайдара (вул. Бачылы, 2)
Тэма: “Казачны маленькі свет”

Выбірайце тэму сваёй Бібліяночы-2018 і сачыце за навінамі!

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам