ГалоўнаяМерапрыемствыВыставачны праект да Года малой радзімы разгорне Нацыянальная бібліятэка
Наша здароўе – наша будучыня: Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 70 гадоў
“З чаго пачынаецца Радзіма?”: першаму ў свеце Буквару прысвячаецца

Выставачны праект да Года малой радзімы разгорне Нацыянальная бібліятэка

Выставачны праект да Года малой радзімы разгорне Нацыянальная бібліятэка
Іншыя мерапрыемствы
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Атрыум” (3-ці паверх)
Месца правядзення

5 красавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адкрыецца выставачны праект “Малая радзіма – аповесць часоў”, прысвечаны Году малой радзімы.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі распачынае праект мастацкіх і інфармацыйна-дакументальных выставак, прысвечаных Году малой радзімы, які сёлета абвешчаны ў нашай краіне.

Праект будзе рэалізаваны ў некалькі этапаў, што змяняюцца на працягу года. У першай экспазіцыі будуць прадстаўлены ўнікальная калекцыя паштовак і кніг аўтара праекта “У пошуках страчанага” Уладзіміра Ліхадзедава і фотаздымкі журналіста, вядомага фатографа Сяргея Плыткевіча.

На выстаўцы “Позірк у мінулае” наведвальнікі пазнаёмяцца з паштоўкамі канца XIX − пачатку XX стагоддзя з відамі беларускіх гарадоў і мястэчак.

Мастацкая выстаўка фотаработ Сяргея Плыткевіча “Нечаканая Беларусь” прадставіць панарамныя фатаграфіі, на якіх наша краіна знята з незвычайнага ракурсу – з вышыні птушынага палёту.

Пазнаёміцца з экспазіцыяй можна да 14 мая 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by


Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Сугучча

22.10.2020

З 22 кастрычніка на 3-м паверсе кальцавога калідора працуе выстаўка “Сугучча”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Выдавецкім домам “Звязда”.

Рэстаўрацыйная майстэрня

27.10.2020

28 кастрычніка ў бібліятэцы адбудуцца заняткі для дзетак “Рэстаўрацыйная майстэрня” ў рамках “Клуба кніжных прафесараў”.

Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі

23.10.2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе новы сезон “Клуба кніжных прафесараў”. Запрашаем дзетак і іх бацькоў запісацца на першы курс музейных заняткаў па вывучэнні кніжнай культуры.

Скарыназнаўства ў Францыі

21.10.2020

23 кастрычніка адбудзецца рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням у Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіць Вольга Шутава, кандыдат гістарычных навук, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства i валарызацыi даследаванняў гiсторыi культуры Беларусi (Парыж, Францыя).

Агульная будучыня агульнымі сіламі

16.10.2020

З 16 кастрычніка па 11 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “ААН для міру і дабрабыту народаў”, прысвечаная 75-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці

15.10.2020

23 кастрычніка запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.



111