ГалоўнаяМерапрыемствыБеларускі буквар: 400 гадоў гісторыі
“Шлюб. Сям’я. Дзеці: правы і абавязкі”: да Міжнароднага дня сям’і
З вялікай любоўю да малой радзімы: выстаўка жывапісу Наталлі Камінскай

Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі

Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі
Іншыя мерапрыемствы
29.03.2018
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

29 сакавіка ў музеі кнігі ладзіцца адкрыццё выстаўкі “Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі” да юбілею першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” (Еўе, 1618).

На выстаўцы дэманструюцца знакамітыя буквары і азбукі XVI–ХХІ стст., розныя па складзе, графіцы, мастацкім аздабленні, педагагічных прыёмах навучання чытанню і пісьму.

Сярод экспанатаў – адны з самых старажытных айчынных кніг для навучання, у ліку якіх як знакамітыя буквары з праваслаўных манастыроў, так і малавядомыя выданні для ўніятаў і старавераў. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць беларускія падручнікі для навучання чытанню пачатку ХХ ст.: беларускія лемантары і чытанкі Каруся Каганца, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Янкі Станкевіча, Леанілы Гарэцкай і інш. Шмат нечаканага можа знайсці кожны наведвальнік у беларускіх савецкіх букварах перыяду ліквідацыі непісьменнасці, у заходнебеларускіх букварах, выданнях беларускай дыяспары за мяжой.

Адным з найлепшых беларускіх буквароў ХХ – пачатку ХХІ ст. лічыцца знакаміты “Буквар” Анатоля Клышкі, які ўпершыню выдадзены ў 1969 г. і перавыдаваўся 23 разы на беларускай, рускай і польскай мовах. Ён атрымаў залаты медаль Міжнароднай лейпцыгскай кніжнай выстаўкі ў 1977 г., а ў 2004 г. прызнаны лепшым падручнікам года на выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне. У экспазіцыі можна будзе ўбачыць і самыя новыя буквары, падрыхтаваныя Вольгай Цірынавай.

Але, відавочна, найбольш цікавай задачай для гасцей музея кнігі стане спроба знайсці той самы “Буквар”, з якога яны пачыналі сваю школьную навуку. Выстаўка дапоўнена старымі дзённікамі і сшыткамі, невядомымі сучасным школьнікам прыладамі для пісьма і іншымі артэфактамі школьнага жыцця.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў музеі кнігі (пам. 347).

Запрашаем наведаць экспазіцыю!

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Адкрыйце для сябе мастака Караткевіча на выстаўцы “Княства вобразаў і слоў”

23.11.2020

26 лістапада ў бібліятэцы пачне работу выстаўка “Княства вобразаў і слоў”, прымеркаваная да 90-гадовага юбілею з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

З кніг Уладзіміра Караткевіча

23.11.2020

З 24 лістапада ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе працаваць выстава “З кніг Уладзіміра Караткевіча”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Выстава кніг па генеалогіі

17.11.2020

У чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (пам. 348) прадстаўлена тэматычная выстава па генеалогіі Беларусі. Друкаваныя кнігі і рукапісы дапамогуць хутка з’арыентавацца ў даследаванні свайго радавода па-за архівамі нават не спецыялістам.

ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню

13.11.2020

З 13 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню”, прысвечаная 75-годдзю прыняцця Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).



111