ГалоўнаяМерапрыемствыЗ вялікай любоўю да малой радзімы: выстаўка жывапісу Наталлі Камінскай
Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі
Хатынская трагедыя. 75 гадоў болю, скрухі і памяці

З вялікай любоўю да малой радзімы: выстаўка жывапісу Наталлі Камінскай

З вялікай любоўю да малой радзімы: выстаўка жывапісу Наталлі Камінскай
Іншыя мерапрыемствы
27.03.2018
Дата правядзення
17.00–18.00
Час правядзення
галерэя “Ракурс” (2-гі паверх)
Месца правядзення

27 сакавіка ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрыецца выстаўка жывапісу Наталлі Камінскай “Асабістае”, арганізатарамі якой выступаюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і аўтарская некамерцыйная канцэптуальная галерэя «БРАМА».

Што такое асабістае? Гэта выявы ў люстэрку, рэчы, адносіны з блізкімі, тайныя мары. Можа быць і так. Але для мастачкі Наталлі Камінскай перш за ўсё асабістае – гэта непарыўная сувязь з роднымі Смалявічамі, з усімі этапамі і падзеямі яе жыцця ў гэтым горадзе. У навакольным свеце прадметаў і рэчаў яна бачыць сувязь з людзьмі, паэтыку сыходзячага часу і перадае ўсё гэта на сваіх палотнах, вымаючы вобразны пачатак з усяго, што знаходзіцца вакол.

Маляўнічыя палотны Н. Камінскай – незвычайна жывыя, прывабныя, яны шмат гавораць пра любоў да родных месцаў, пра цёплыя ўспаміны з дзяцінства. На выстаўцы прадстаўлены пейзажы Смалявіцкага краю, нацюрморты, а таксама партрэты родных і сяброў.

Дэталі інтэр’еру, рэчы ў нацюрморце, ледзь улоўныя пераходныя станы прыроды ў пейзажы, напружаныя рытмы горада, ціхія вясковыя куточкі – усё гэта бачнае і пазнавальнае на палотнах мастачкі становіцца глыбока асабістым. Часам падаецца, што карціны выконваюць дзіўную аўтарскую мелодыю − іграюць колерамі, рытмамі, фактурамі.

Выстаўка будзе даступна для наведвальнікаў да 2 мая 2018 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by


Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства

06.11.2019

“Як забавіць дзіця на канікулах?” – думаюць выхавальнікі, настаўнікі і бацькі школьнікаў. Але пастаянных гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не турбуе гэтае пытанне. Яны ведаюць, што іх малышэй чакаюць займальныя спектаклі ў нашай канферэнц-зале.

Перамагчы дыябет!

13.11.2019

З 13 лістапада па 18 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) працуе тэматычная кніжная выстаўка “Перамагчы дыябет!”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам.

Размова з адвакатам аб зваротах грамадзян

12.11.2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

“Жил да был брадобрей”

14.11.2019

14 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Жил да был брадобрей”.

Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: шляхі ўдасканалення

04.11.2019

З 4 па 18 лістапада ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: шляхі ўдасканалення”, прымеркаваную да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Як гэта сказаць па-...?

01.11.2019

З 1 лістапада па 4 снежня запрашаем на выстаўку “Як гэта сказаць па-... ?” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



111