Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
18 сакавіка музей кнігі запрашае дзяцей 6–12 гадоў на заняткі “Кніжная гравюра” ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”.
Гравюра – від мастацтва, які валодае сваёй мовай, эстэтыкай і магчымасцямі. Спецыфічная асаблівасць гравюры – яе тыражнасць, альбо магчымасць атрымліваць значную колькасць раўнацэнных адбіткаў. Аднак кожны адбітак, атрыманы з друкаванай формы, – асаблівы.
На занятках дзеці ўбачаць кнігі – шэдэўры еўрапейскага гравіравальнага мастацтва, даведаюцца, што такое “франтыспіс” і “віньетка”, а таксама самі паспрабуюць зрабіць адбіткі ініцыялаў з дошак.
Пачатак мерапрыемства – 15.00.
Працягласць – 60 хвілін.
Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання – 4 руб. 50 кап
Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.