Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
14 сакавіка а 16-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Вялічкі “Фотографы земли Белорусской. 1850–1918 гг.”.
Панарамнае фота, сэлфі, фільтры... Гэта сёння за хвіліну можна зрабіць сотню фотаздымкаў, апрацаваць і тут жа загрузіць іх у Instagram, “ВК”, Facebook або разаслаць сябрам па ўсім свеце. А быў жа час, калі партрэтны здымак з'яўляўся раскошай, да фотаздымкі рыхтаваліся грунтоўна і пасля слоў “увага, зараз вылеціць птушка” ішоў доўгі і крапатлівы працэс праяўкі плёнкі і друку фатаграфій.
Здзейсніць падарожжа ў тыя далёкія часы – пачатак XX стагоддзя – запрашае аўтар дзіўнай кнігі “Фотографы земли Белорусской. 1850–1918 гг.” Аляксандр Вялічка. Выданне, якое не мае аналагаў, распавядае аб сапраўдных майстрах аб'ектыва, тых, хто спрыяў распаўсюджванню фатаграфіі з моманту з'яўлення першых фотаатэлье ў мястэчках і гарадах Паўночна-Заходняга краю.
На старонках кнігі адлюстраваны біяграфіі 624 фатографаў. Кожная даведка суправаджаецца знойдзенымі бланкамі або архіўнымі дакументамі. Старадаўнія фотапартрэты з прыватных збораў і калекцый дазваляюць убачыць твар цэлай эпохі, вывучыць дэталі адзення, паставы, прычоскі людзей на здымках.
Аўтар і складальнік кнігі Аляксандр Вялічка больш за 40 гадоў прысвяціў даследаванню ў галіне фалерыстыкі, філакартыі і баністыкі. Публікуецца ў перыядычным друку Беларусі, Расіі і Сербіі, аўтар звыш трох дзясяткаў кніг.
Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by