ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Кніжныя аправы”
Літаратурная гадзіна “Юны эрудыт”
У Дзень святога Валянціна запрашаем выканаць любімыя песні пра галоўнае – пра каханне!

Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”

Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”
Іншыя мерапрыемствы

Музей кнігі запрашае 25 лютага дзяцей 7–12 гадоў і іх бацькоў на музейныя заняткі “Кніжныя аправы” ў рамках серыі “Клуб кніжных прафесараў”.

Удзельнікі сустрэчы даведаюцца, што “адзенне” кніг мянялася ў залежнасці ад эпохі. Пераплёт як важная частка кнігі за шматвяковую гісторыю прайшоў шэраг стадый развіцця як у тэхнічным, так і ў мастацкім дачыненні. Аправа перш за ўсё была прызначана для змацавання аркушаў кнігі разам, а таксама для захавання кніжнага блока ад пашкоджанняў і ўплыву часу. Аднак з часам яна робіцца і элементам мастацкага афармлення. На занятках будуць прадэманстраваны ўнікальныя аправы кніг, якія з’яўляюцца помнікамі кніжнага мастацтва свайго часу.

Якія былі аправы ў Сярэднявеччы? Хто мог дазволіць сабе мець дома кнігу ў скураным пераплёце з арнаментам з каштоўных камянёў? Хто быў заканадаўцам моды ў мастацтве пераплёту ў XV і XVI стагоддзях? Што такое суперэкслібрыс? Калі з’явіліся кнігі ў мягкай вокладцы? На гэтыя пытанні дзеткі атрымаюць адказы на занятках.

Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца падчас дыялогу, гульняў і творчасці.

Чакаем вас у музеі кнігі а 15 гадзіне.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання – 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Году  малой радзімы прысвячаецца

22.05.2018

29 мая ў бібліятэцы ладзіцца прэзентацыя кнігі Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў”.

Міжкультурны дыялог і развіццё

16.05.2018

З 16 мая па 20 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Міжкультурны дыялог і развіццё”, прысвечаная Сусветнаму дню культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця.

Тутэйшыя

15.05.2018

З 15 мая на выставачнай пляцоўцы 3-га паверха адкрыта прымеркаваная да Года малой радзімы інфармацыйна-дакументальная выстаўка “Тутэйшыя”.

“Рускі Бах”

11.05.2018

З 11 мая па 11 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Рускі Бах”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння Юрыя Маркавіча Буцко.