ГалоўнаяМерапрыемствыМастацкая выстаўка Леаніда Марчанкі “Паэзія графікі”
Выстаўка коміксаў Кшыштафа Астроўскага "Пасажыр з Настрома"
Мастацкая выстаўка Марыі Рэдко "Каля хаты"

Мастацкая выстаўка Леаніда Марчанкі “Паэзія графікі”

Мастацкая выстаўка Леаніда Марчанкі “Паэзія графікі”
Іншыя мерапрыемствы
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 3 кастрычніка ў бібліятэцы працуе выстаўка Леаніда Марчанкі “Паэзія графікі”.

У жыцці кожнага з нас наступаюць моманты, калі хочацца спыніць час і зрабіць прыпынак, збегчы ад гарадской мітусні і паглыбіцца ў пошукі гармоніі. Цудоўная магчымасць зрабіць гэта тут і цяпер з’явілася ў наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі, дзе адкрылася мастацкая выстаўка Л. Марчанкі.

Прадстаўленыя афорты і акварэлі адлюстроўваюць талент мастака, улюбёнага ў Беларусь і сваю малую радзіму – Бабруйшчыну. Мастацтва Леаніда Марчанкі – нібы працяг чулай і душэўнай асобы майстра, адлюстраванне яго светапогляду і тонкага адчування ўсяго, што адбываецца навокал. Магчыма таму так вабяць позірк яго маляўнічыя пейзажы – простыя і разам з тым такія жывыя і родныя. Паэтычнасцю, лірызмам, пяшчотай напоўнены і графічныя творы мастака – афортны трыпціх “Мой край азёрны”, серыя работ “Сосны”, “Зямля і людзі”.

У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга; намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч; старшыня Беларускага саюза мастакоў, графік Рыгор Сітніца; член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза журналістаў, мастацтвазнавец Галія Фатыхава; галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, пісьменнік Уладзімір Ліпскі; член Беларускага саюза мастакоў, мастак, графік Сяргей Волкаў; народны артыст Рэспублікі Беларусь, кампазітар Ігар Лучанок і член рады Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнавец Ніна Марчанка.

Запрашаем зазірнуць на выстаўку жывапіснай паэзіі Леаніда Марчанкі, спыніцца і адчуць тое важнае, што ўцякае з-пад увагі ў чарадзе штодзённых клопатаў.

Выстаўка размяшчаецца ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) і будзе працаваць да 18 лютага.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by


Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам