ГалоўнаяМерапрыемствы“Дарыце кнігі, змяняйце свет!”: вынікі дабрачыннай акцыі
Жывапіснае краязнаўства
Вялікі талент, вялікая праца, вялікае сэрца

“Дарыце кнігі, змяняйце свет!”: вынікі дабрачыннай акцыі

“Дарыце кнігі, змяняйце свет!”: вынікі дабрачыннай акцыі
Іншыя мерапрыемствы
23 студзеня
Дата правядзення
15.00-16.00
Час правядзення
галерэя "Лабиринт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

23 студзеня адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае заканчэнню дабрачыннай акцыі “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі…”.

Ва ўсе часы кніга была і застаецца лепшым падарункам. Для бібліятэкі кнігі ў дар – гэта цудоўная магчымасць узбагаціць фонд асобнымі аўтарскімі экземплярамі, прыватнымі зборамі, калекцыямі грамадскіх арганізацый, айчынных і замежных фондаў.

У рамках агульнанацыянальнага святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Нацыянальная бібліятэка Беларусі абвясціла дабрачынную акцыю “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі…”, якая праходзіла на працягу ўсяго 2017 юбілейнага года. Бібліятэка стала сувязным звяном паміж тымі, хто можа і хоча дапамагчы, і тымі, каму неабходна дапамога, збіраючы кнігі для далейшай іх перадачы ў сацыяльныя ўстановы і бібліятэкі ўсіх рэгіёнаў краіны.

На заклік да ўдзелу адгукнуліся многія ўстановы і прыватныя дарыльшчыкі. Акцыю падтрымалі вядомыя беларускія выдавецтвы, кнігагандлёвыя арганізацыі і інфармацыйныя агенцтвы, такія як “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”, “Права і эканоміка”, “Папуры”, “Агенцтва Уладзіміра Граўцова”, “Чатыры чвэрці”, “Звязда”, “Красіка-Прынт”, “Трэгрос-Інфа”, “МабілБук”, “МЕТ”, “БукЛайнГруп”, “Эўрыка-М”, “Акадэмічная кніга”, “Белкніга”, “Хэлтан”, “Питер-М”. У рамках акцыі вялікую колькасць выданняў перадала Прэзідэнцкая бібліятэка, а кнігі з асабістых збораў падарылі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі і жыхары розных гарадоў Беларусі.

У рамках праекта 14 500 экземпляраў кніг перададзена бібліятэкам розных тыпаў, пераважна сацыяльных устаноў краіны. Камплекты кніг атрымалі Гомельскі інтэрнат, Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы, Гарадскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы “Світанак”, Панямуньскі інтэрнат г. Гродна, Мінскі гарадскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Лідар”, Радашковіцкая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і многія іншыя.

У падарачныя камплекты ўвайшлі кнігі сучасных аўтараў, даведнікі, энцыклапедыі, мастацкая і навукова-папулярная літаратура для дзяцей і юнацтва. Спадзяёмся, што кожная падораная кніга знойдзе свайго чытача і паслужыць яшчэ многім людзям крыніцай мудрасці, ведаў і навукі. Дзякуем усім удзельнікам акцыі – дарыльшчыкам і памочнікам, усім, хто праяўляў дабрыню і клопат, не шкадуючы часу і сваёй душэўнай цеплыні ў высакароднай справе. Разам мы мяняем свет да лепшага!

Мерапрыемства пачнецца а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам