ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Кніга ў паэзіі”
Халакост: у сэрцы і памяці навечна
Права і інтэрнэт: тэорыя і практыка

Музейныя заняткі “Кніга ў паэзіі”

Музейныя заняткі “Кніга ў паэзіі”
Іншыя мерапрыемствы

Запрашаем 28 студзеня ў 15.00 дзяцей і іх бацькоў на музейныя заняткі “Кніга ў паэзіі” ў рамках серыі “Клуб кніжных прафесараў”.

Дзеці пазнаёмяцца з творамі класікаў беларускай літаратуры, дзе вобраз кнігі прадстаўлены ў паэтычнай форме.

У госці да юных кнігалюбаў запрошана вядомая беларуская паэтэса Людка (Людміла Данілаўна) Сільнова.

Кошт музейных заняткаў на аднаго чалавека складае 4 руб. 50 кап.

Атрымаць падрабязную інфармацыю і запісацца можна па тэлефонах:
(8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Конкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

05.05.2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і запрашае юных чытачоў да ўдзелу.

Напісанае застаецца

04.05.2020

З 4 мая па 1 чэрвеня  ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Напісанае застаецца”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста Алеся Петрашкевіча (1930–2012).

ЭкаChallenge

29.04.2020

Сёлета сусветная супольнасць адзначае 50-годдзе міжнароднай акцыі “Дзень Зямлі” – найбуйнейшай грамадзянскай падзеі ў свеце, з якой звязана зараджэнне сучаснага экалагічнага руху. Да гэтага дня прымеркаваны выставачны праект “ЭкаChallenge”, на якім прадстаўлены плакаты і кнігі на экалагічную тэматыку з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вялікай Перамозе прысвячаецца!

15.04.2020

Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў 15 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала маштабны выставачны праект “Вялікая Перамога”.

З глыбінь перажытага

07.04.2020

З 7 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З глыбінь перажытага”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920–1992).



111