ГалоўнаяМерапрыемствыТворчыя заняткі "Навагодняя маска"
Маўклівы выклік вечнасці
Заняткі “Тэкставы рэдактар Word” для пачынаючых карыстальнікаў ПК

Творчыя заняткі "Навагодняя маска"

Творчыя заняткі "Навагодняя маска"
Іншыя мерапрыемствы

10 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Навагодняя маска”.

Карнавальная навагодняя маска – адзін з важных атрыбутаў Новага года, які дапамагае стварыць атмасферу тайны і загадкі, якую дзеці так чакаюць ад свята.

На занятках дзеці зробяць маску сваімі рукамі, яна будзе непаўторнай, адзінай у сваім родзе. Каб маска атрымалася святочнай і яркай, дзеці расфарбуюць яе, намалююць узоры, дададуць канфеці і фольгу.

Маска можа быць не толькі цудоўным дапаўненнем да навагодняга касцюма, але і самастойным аксесуарам, які дазваляе стварыць незвычайны святочны вобраз.

На занятках будуць гучаць дзіцячыя навагоднія мелодыі і песні. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю і карысцю правядуць час.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам