ГалоўнаяЧытачуУ дапамогу даследчыкуНавуковыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы залаў інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання і дысертацый

Навуковыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы залаў інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання і дысертацый

  • электронная бібліятэка дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая змяшчае поўныя тэксты нацыянальных дысертацый з верасня 2006 г. і аўтарэфератаў дысертацый з 2005 г. Электронны рэсурс папаўняецца ў бягучым рэжыме. Капіраванне ажыццяўляецца шляхам раздрукоўкі фрагментаў дысертацый або захавання інфармацыі на электронны носьбіт;
  • электронная бібліятэка дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, якая змяшчае поўныя тэксты дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый па ўсіх галінах ведаў, якія паступілі ў РГБ з 1985 г. Капіраванне дысертацый ажыццяўляецца шляхам раздрукоўкі;
  • масіў англамоўных дысертацый у базе даных ProQuest па дакладных, прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх, сацыяльных і гуманітарных навуках з 1861 г. да цяперашняга часу. Большасць дысертацый, дабаўленых з 1997 г., даступны ў паўнатэкставым варыянце для загрузкі ў PDF;
  • агульнадаступныя калекцыі дысертацый у сетцы Інтэрнэт.

Акрамя таго, у чытальнай зале дысертацый можна скарыстацца наступнымі інфармацыйнымі крыніцамі:

  • калекцыя рукапісаў кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, якія былі абаронены ў нашай краіне па ўсіх галінах ведаў. Калекцыя фарміруецца з 1994 г. і налічвае больш за 11 тыс. дакументаў. Доступ да рукапісаў прадастаўляецца на падставе пісьма-хадайніцтва, аформленага на афіцыйным бланку за подпісам адказнай асобы ўстановы (прадпрыемства), дзе працуе або вучыцца чытач. Пісьмо-хадайніцтва сапраўднае на працягу 1 каляндарнага года;
  • калекцыя на мікрафішах кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, абароненых у СССР (калекцыя фарміравалася ў перыяд з 1987 па 1992 г. і ўтрымлівае больш за 108 тыс. адз. захоўвання).

Капіраванне фрагментаў рукапісаў дысертацый і дысертацый на мікрафішах дапускаецца толькі шляхам сканіравання частак дысертацый (з мэтай наступнага цытавання) па папярэднім заказе карыстальніка. Капіраванне поўных тэкстаў дысертацый, абароненых у Беларусі, не дазваляецца. На платнай аснове ў зале дысертацый прадастаўляюцца ізаляваныя аўтаматызаваныя працоўныя месцы для індывідуальнай работы з магчымасцю выкарыстання праграм Microsoft Word, Excel, Power Point, ABBYY Fine Reader.

Парадак абслугоўвання ў зале дысертацый. Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 20.

111