ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”Конкурс “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі – 2018”

Вынікі конкурсу “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі – 2018”

Рашэннем пасяджэння журы ад 2 кастрычніка 2018 года падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”.

Прыняць удзел у конкурсе маглі дзяржаўныя публічныя бібліятэкі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на базе якіх створаны і функцыянуюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ).

Конкурс праходзіў у 5 намінацыях:

  • Лепшы ПЦПІ на базе абласной бібліятэкі,
  • Лепшы ПЦПІ на базе цэнтральнай раённай (гарадской) бібліятэкі,
  • Лепшы ПЦПІ на базе гарадской (гарпасялковай) бібліятэкі,
  • Лепшы ПЦПІ на базе дзіцячай бібліятэкі,
  • Лепшы ПЦПІ ў сельскім населеным пункце.
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь функцыянуе 603 ПЦПІ. З іх у конкурсе прынялі ўдзел 52 бібліятэкі: 4 абласныя, 4 цэнтральныя гарадскія, 26 цэнтральных раённых, 6 дзіцячых, 4 гарпасялковыя і 8 сельскіх. Па выніках пасяджэння журы прызавыя месцы атрымалі 15 бібліятэк, 2 бібліятэкі былі адзначаны спецыяльнымі намінацыямі.
Бібліятэкарам