ГалоўнаяБiблiятэкарамКанферэнцыі, семінары, круглыя сталыКанферэнцыі, семінары, круглыя сталы 2010 г.Беларуская пісьмовая спадчына

Беларуская пісьмовая спадчына

ДНУ "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы
Нацыяальнай акадэміі навук Беларусі" праводзіць

Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю

"Беларуская пісьмовая спадчына ў кантэксце еўрапейскага 
культурна-гістарычнага працэсу ХІ–ХІХ стагоддзяў: 
вытокі, традыцыі, уплывы"

Канферэнцыя адбудзецца 24–25 мая 2010 года

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Культурна-гістарычны кантэкст літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІ–ХІХ стст.;
  • Асаблівасці станаўлення нацыянальнай пісьмова-літаратурнай традыцыі;
  • Жанрава-стылістычная спецыфіка даўняй літаратуры;
  • Паэтыка і мова старабеларускай кніжнасці;
  • Аналіз помнікаў пісьменства: тэксталогія і крыніцазнаўства;
  • Беларускае пісьменства ў яго сувязях з пісьменствам іншых краін;
  • Беларуская старажытная літаратура і сучаснасць;
  • Тэорыя і практыка выкладання гісторыі літаратуры і мовы ў ВНУ.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 мая 2010 года.

У заяўцы ўказваюцца: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва даклада, кантактны тэлефон, адрас.
Тэкст падаецца ў электронным (фармат RTF) і раздрукаваным выглядзе ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі.
Памер даклада – да 9000 друкаваных знакаў без прабелаў у рэдактары Word for Windows, надрукаваных шрыфтам Times New Roman-14. Першы радок справа – прозвішча і ініцыялы аўтара, горад, краіна. Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў адпаведнасці з дзяржстандартам (па патрабаваннях ВАК).

Праезд, пражыванне і харчаванне ў Мінску за кошт удзельнікаў.

Калі ласка, дасылайце заяўкі на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1/2, п. 1010. ІМЛІ, аргкамітэт канферэнцыі; ці электроннай поштай: llb55@mail.ru з паметай "канферэнцыя".
Тэл.: 8-017-284-15-31.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.

Бібліятэкарам