ГалоўнаяБiблiятэкарамБібліятэчна-бібліяграфічныя класіфікацыйныя сістэмыБібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя (ББК)Агульная інфармацыя

Агульная інфармацыя

Паводле рашэння міжведамаснай камісіі па ББК у публічных бібліятэках Рэспублікі Беларусь працягваецца працэс укаранення ў практыку работы новых табліц бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі, распрацаваных навукова-даследчым цэнтрам ББК Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі сумесна з бібліятэкамі-сааўтарамі – Расійскай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Расійскай акадэміі навук.

Табліцы ББК плануецца публікаваць на працягу некалькіх гадоў паслядоўна нумараванымі выпускамі. З 2001 па 2018 г. у свет выйшлі наступныя выданні ББК:

Библиотечно-библиографическая классификация. Средние таблицы. Вып. 1. 60/63 Социальные науки в целом. Обществознание. История. Исторические науки: [практическое пособие] / Рос. гос. б-ка, Рос. нац. б-ка, Б-ка Рос. акад. наук; [Г.П. Ванская и др.; гл. ред. Э.Р.Сукиасян]. – М.: Либерея, 2001. – 320 с.

Першы выпуск уключае раздзелы "60 Сацыяльныя навукі ў цэлым. Грамадазнаўства" ("60.0 Сацыяльная філасофія", "60.5 Сацыялогія", "60.6 Статыстыка", "60.7 Дэмаграфія", "60.8 Сацыяльнае ўпраўленне") і "63 Гісторыя. Гістарычныя навукі" ("63.0 Тэарэтычныя асновы і метадалогія гістарычнай навукі", "63.1 Гісторыя гістарычнай навукі", "63.2 Крыніцазнаўства. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны", "63.3 Гісторыя", "63.4 Археалогія", "63.5 Этналогія"). Гэтае выданне мае метадычныя рэкамендацыі і разгорнуты алфавітна-прадметны паказальнік.

   
Библиотечно-библиографическая классификация. Рабочие таблицы для массовых библиотек. Вып. 1. 60/63 Социальные науки в целом. Обществознание. История. Исторические науки: дополнения и изменения / Рос. гос. б-ка, Рос. нац. б-ка, Б-ка Рос. акад. наук; [Г.П. Ванская и др.; гл. ред. Э.Р.Сукиасян]. – М.: Либерея, 2002. – 64 с.

Рабочыя табліцы для масавых бібліятэк узгоднены па сваёй структуры і змесце з 1-м выпускам сярэдніх табліц і ўключаюць раздзелы "60 Сацыяльныя навукі ў цэлым. Грамадазнаўства" і "63 Гісторыя. Гістарычныя навукі". Даведачны апарат выдання прадстаўлены алфавітна-прадметным паказальнікам.

   
Библиотечно-библиографическая классификация. Средние таблицы. Таблицы типовых делений общего применения. Доп. вып.: [практическое пособие] / Рос. гос. б-ка, Рос. нац. б-ка, Б-ка Рос. акад. наук; [Г.П. Ванская и др.; гл. ред. Э.Р.Сукиасян]. – М.: Либерея, 2002. – 256 с.

У дадатковым выпуску сярэдніх табліц публікуюцца табліцы агульных тыпавых дзяленняў (АТД), табліцы тэрытарыяльных тыпавых дзяленняў (ТТД), табліцы тыпавых дзяленняў сацыяльных сістэм (ТДС) і табліцы этнічных тыпавых дзяленняў (ЭТД). Кожная з табліц забяспечана ўводзінамі, якія характарызуюць асноўныя паняцці, прынцыпы пабудовы, асаблівасць сістэматызацыі аб’ектаў табліц тыпавых дзяленняў агульнага прымянення. Дадатковы выпуск забяспечаны алфавітна-прадметным паказальнікам.

   
Сукиасян, Э. Р. Новые таблицы Библиотечно-библиографической классификации. Организация и технология использования: методические рекомендации / Э. Р. Сукиасян; [РГБ. НИЦ ББК]. – М.: Либерея, 2003. – 95 с.

У дадзеным выданні разглядаюцца пытанні пераводу сістэматычнага каталога на сярэднія табліцы ББК, далейшага рэдагавання каталогаў, унясення змяненняў у сістэматычную расстаноўку фондаў.

   

Библиотечно-библиографическая классификация: Средние таблицы: практическое пособие. Вып. 2. 65 / 68 У / Ц Экономика. Экономические науки. Политика. Политология. Право. Юридические науки. Военное дело. Военная наука / Рос. гос. б-ка, Рос. нац. б-ка, б-ка Рос. акад. наук. – М.: Либерея-Бибинформ, 2005. – 559 с.

Другі выпуск сярэдніх табліц ББК завяршае цыкл сацыяльных (грамадазнаўчых) навук і ўключае раздзелы "65 Эканоміка. Эканамічныя навукі", "66 Палітыка. Паліталогія","67 Права. Юрыдычныя навукі", "68 Ваенная справа. Ваенная навука".
Выданне мае метадычныя рэкамендацыі і разгорнуты алфавітна-прадметны паказальнік.
   
Библиотечно-библиографическая классификация : Средние таблицы: практическое пособие. Вып. 3. 4 / 5 П / Р Сельское и лесное хозяйство. Сельскохозяйственные и лесохозяйственные науки. Здравоохранение. Медицинские науки / Рос. гос. б-ка, Рос. нац. б-ка, Б-ка Рос. акад. наук. – М.: Либерея-Бибинформ, 2007. – 400 с.
 
У трэцім выпуску Сярэдніх табліц ББК прадстаўлены сельскагаспадарчыя і медыцынскія навукі, што вывучаюць законы і сродкі ўздзеяння людзей на прыроду. У межах выпуску аддзелы "4 Сельская і лясная гаспадарка. Сельскагаспадарчыя і лесагаспадарчыя навукі." і "5 Ахова здароўя. Медыцынскія навукі" размешчаны ў традыцыйнай паслядоўнасці і ў пэўнай ступені звязаны па змесце.
Навуковы змест табліц адлюстроўвае сучасны стан навук, аднастайная пабудова табліц забяспечваецца таксама выкарыстаннем табліц спецыяльных тыпавых дзяленняў (СТД) і планаў размяшчэння. Гэты выпуск змяшчае метадычныя рэкамендацыі і разгорнуты алфавітна-прадметны паказальнік.
   

Библиотечно-библиографическая классификация: Средние таблицы: практическое пособие. Вып. 4. 7 Ч Культура. Наука. Просвещение / Рос. гос. б-ка, Рос. нац. б-ка, Б-ка Рос. акад. наук. – М.: Издательство "Пашков дом", 2011. – 336 с.

Праца над чарговым, 4-м выпускам Сярэдніх табліц Бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі доўжылася на працягу шэрагу гадоў на аснове Агульнай канцэпцыі і праграмы мадэрнізацыі ББК.
Выпуск 4 змяшчае табліцы аддзела "7 Культура. Навука. Асвета".
У выпуску апублікаваны раздзелы:
"71 Культура. Культуралогія";
"72 Навука. Навуказнаўства";
"74 Адукацыя. Педагагічныя навукі";
"75 Фізічная культура і спорт";
"76 Сродкі масавай інфармацыі (СМІ). Кніжнае справа";
"77 Культурна-забаўляльная дзейнасць";
"78 Бібліятэчная, бібліяграфічная і навукова-інфармацыйная дзейнасць";
"79 Ахова помнікаў гісторыі і культуры. Музейная справа. Выставачная справа. Архіўная справа".
Значная частка табліц мае зусім новую структуру, радыкальна змяніўся змест, абнавілася тэрміналогія.

   

Библиотечно-библиографическая классификация : средние таблицы : [практическое пособие] / Российская государственная библиотека, Российская национальная библиотека, Библиотека Российской академии наук ; [главный редактор Э. Р. Сукиасян]. – Москва : Пашков Дом, 2012.
Вып. 5. 80/88 Ш/Ю Филологические науки. Художественная литература. Искусство. Искусствознание. Религия. Философия. Психология. — 594, [5] с.. – ISBN 978-5-7510-0548-1.

Пяты выпуск сярэдніх табліц ББК завяршае цыкл сацыяльных і гуманітарных навук і змяшчае аддзелы:
80/84 Філалагічныя навукі. Мастацкая літаратура
85 Мастацтва. Мастацтвазнаўства
86 Рэлігія
87 Філасофія
88 Псіхалогія
Прадстаўленыя ў выпуску аддзелы ў сукупнасці ахопліваюць асноўныя з’явы духоўнай культуры грамадства і ўлічваюць тэндэнцыі развіцця гуманітарных ведаў апошніх гадоў і вынікі маніторынгу інфармацыйнага патоку адпаведнай тэматыкі.
У дадатку да выпуску прадстаўлены Табліца моўных тыповых дзяленняў, якая выкарыстоўваецца ў асноўным у межах гуманітарнага цыклу, і табліцы класіфікацыі нотных і выяўленчых выданняў.

   

Библиотечно-библиографическая классификация : средние таблицы : [практическое пособие] / Российская государственная библиотека, Российская национальная библиотека, Библиотека Российской академии наук ; [главный редактор Э. Р. Сукиасян]. – Москва : Либерея-Бибинформ, 2001–. – 22 см.
Вып 6 : 3 Ж/О Техника. Технические науки / [Н. А. Волкова и др.]. – 779, [4] с. : табл.. – ISBN 978-5-7510-0591-7.

Шосты выпуск сярэдніх табліц змяшчае ўсе аддзелы тэхнічных навук і прамысловых тэхналогій, будаўніцтва і транспарту. Падзел аддзелаў тэхнікі на асноўныя групы, а таксама іх паслядоўнасць базіруюцца на агульнапрынятай класіфікацыі галін эканомікі:
30 Тэхніка. Тэхнічныя навукі ў цэлым
31 Энергетыка
32 Радыёэлектроніка
33 Горная справа
34 Тэхналогія металаў. Машынабудаванне. Прыборабудаванне
35 Хімічная тэхналогія. Хімічная вытворчасць
36 Харчовая вытворчасць
37 Тэхналогія драўніны. Вытворчасць лёгкай прамысловасці.
Дамаводства. Бытавыя паслугі. Паліграфічная вытворчасць.
Фотакінатэхніка
38 Будаўніцтва
39 Транспарт

   
Библиотечно-библиографическая классификация: сокращенные таблицы: практическое пособие / Российская государственная библиотека, Российская национальная библиотека, Библиотека Российской академии наук; [А. С. Адаменко и др.; главный редактор Э. Р. Сукиасян]. – Москва: Пашков дом, 2015. – 669, [2] с.; 25см.Библиография: с. 3. – Алфавитно-предметный указатель: с. 392–664. – 4000 экз. ISBN 978-5-75100647-1 (в переплете).

 

Скарочаныя табліцы ББК замяняюць Рабочыя табліцы ББК для масавых бібліятэк, апублікаваныя ў 1997–1999 гг.

У аснову Скарочаных табліц пакладзены Сярэднія табліцы ББК, якія выходзяць з друку з 2001 г. асобнымі выпускамі. Аддзелы прыродазнаўчых навук, якія ў сярэднім варыянце табліц ББК яшчэ не апублікаваны, адлюстраваны ў Скарочаных табліцах на аснове апошняга выдання табліц ББК для масавых бібліятэк. Практычны дапаможнік прызначаны для ўсіх відаў бібліятэк, выдавецтваў, а таксама для шырокага кола чытачоў.

Ва ўводзінах выкладзены прынцыпіяльныя асновы сістэмы ББК, правілы агульнай методыкі сістэматызацыі, падрабязна раскрыта прыватная методыка сістэматызацыі літаратуры па асобных галінах ведаў. Выданне змяшчае алфавітна-прадметны паказальнік.

   
Сукиасян, Эдуард Рубенович
Таблицы библиотечно-библиографической классификации. Организация и технология использования: методические рекомендации / Э. Р. Сукиасян; М-во культуры Рос. Федерации, Рос. гос. б-ка. – Москва: Пашков дом, 2016. – 111 с. – (Инновации в библиотеках). – ISBN 978-5-7510-0688-4

 

Разгледжаны пытанні выкарыстання табліц ББК, редагавання картачных і электронных каталогаў, унясення змяненняў у сістэматычную расстаноўку фондаў. Дапаможнік прызначаны для бібліятэк, якія выкарыстоўваюць як Сярэднія, так і Скарочаныя табліцы ББК, а таксама табліцы для дзіцячых і школьных бібліятэк.

Бібліятэкарам