Электронны каталог (ЭК) знаходзіцца ў доследнай эксплуатацыі. Просім прабачэння за магчымыя збоі ў рабоце сістэмы. Вашы заўвагі і прапановы пакідайце на форуме або дасылайце на адрас электроннай пошты webmaster@nlb.by.
Пошук дакументаў
Электронны каталог з’яўляецца асноўнай інфармацыйна-пошукавай сістэмай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) . Папаўняецца ў бягучым рэжыме і адлюстроўвае:
кнігі, выдадзеныя з XIX ст. па цяперашні час;
старадрукаваныя і рэдкіяе выданні, рукапісныя кнігі;
аўтарэфераты дысертацый і дысертацыі, абароненыя ў Беларусі з 1994 г.;
дакументы міжнародных арганізацый;
перыядычныя (газеты, часопісы) выданні і выданні з працягам;
нотныя выданні;
аўдыё- і відэадакументы;
выяўленчыя дакументы;
карты і атласы;
электронныя рэсурсы.
У сувязі з тым, што яшчэ не ўсе дакументы, якія знаходзяцца ў фондах НББ, адлюстраваны ў электронным каталозе, рэкамендуецца таксама звяртацца да імідж-каталога.
Пошук дакумента магчымы ў наступных рэжымах:
Базавы пошук: дазваляе знаходзіць дакументы як па ўсіх элементах бібліяграфічнага запісу, так і па іх спалучэнні (аўтар, загаловак, тэма і г.д.). Дадаткова рэзультаты пошуку можна абмежаваць відам дакумента, мовай, годам выдання.
Пошук па відах дакументаў: дазваляе знаходзіць дакументы з улікам іх віду (кнігі, нотныя выданні, аўдыё- і відэадакументы, электронныя рэсурсы, аўтарэфераты дысертацый і дысертацыі). Элементы запісу для пошуку адаптаваны для кожнага віду дакументаў, што дазваляе атрымаць найбольш дакладныя рэзультаты пошуку.
Пошук па слоўніках: дазваляе знаходзіць дакументы пры дапамозе аўтарытэтных / нарматыўных запісаў (АЗ). Зыходным элементам АЗ з’яўляецца прыняты загаловак аб’екта (асобы, арганізацыі, геаграфічнага аб’екта, прадмета і г. д.). Акрамя таго, АЗ можа змяшчаць варыянтныя загалоўкі, даведачную інфармацыю пра аб’ект, звесткі пра крыніцы інфармацыі, а таксама іншую інфармацыю, якая характарызуе аб’ект.
Увага! Дакументы, выдадзеныя да 1993 г., прадстаўлены запісамі, атрыманымі ў выніку рэтраканверсіі* картачных каталогаў НББ. У сувязі з гэтым, бóльшая частка такіх запісаў не забяспечана пошукавымі элементамі “Тэма” і “Персаналія”, а таксама не прадстаўлена ў рэжыме “Пошук па слоўніках”.
*Рэтраканверсія – прамысловы (г. зн. у вялікіх аб’ёмах) перавод тэкставых даных з графічнага віду ў лічбавы машыначытальны від шляхам сканіравання і аўтаматычнага распазнавання або ўвядзення даных уручную.
Заказ дакументаў
Аддалены заказ з ЭК магчымы толькі пры наяўнасці чытацкага білета Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пасля рэгістрацыі яго на партале.
Стан заказу дакумента адлюстроўваецца ў закладцы "Заказы".
Заказаць можна наступныя віды дакументаў:
кнігі, аўтарэфераты дысертацый (у залу, рэкамендаваную пры запісе ў бібліятэку);
перыядычныя (часопісы) і выданні з працягам (у залу, рэкамендаваную пры запісе у бібліятэку):
фонд нацыянальных дакументаў, фонд РФ і іншых краін СНД – з 1981 года па цяперашні час;
фонд замежных часопісаў – з 1993 года па цяперашні час;
Не заказваюцца ў аддаленым рэжыме газеты. Старадрукаваныя выданні, рукапісы, дысертацыі заказваюцца пры наяўнасці спецыяльнага права (гл. Правілы карыстання чытальнымі заламі).
Асабісты каталог дакументаў
Асабісты каталог дазваляе карыстальніку фарміраваць спіс выбраных дакументаў і ажыццяўляць яго доўгатэрміновае захоўванне.
Прагляд асабістага каталога і кіраванне ім магчымы толькі пры наяўнасці чытацкага білета Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пасля рэгістрацыі яго на партале.
Усе правы абаронены
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi
2006-2009