Форумы     Карта партала  
 
www.nlb.by
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БIБЛIЯТЭКА БЕЛАРУСI
Рэгістрацыя Уваход Дапамога
Лагін карыстальніка
Пароль

Забылі пароль?
   
ПОШУК
Пошук у ЭК
Дапамога [?]
 
Змены ў афармленні бібліяграфічнага спіса да навуковай працы, унесеныя "Інструкцыяй па афармленні дысертацыі,
 
аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі",
 
зацверджанай ПастановайВАКРБ ад 22.02.2006 г. № 2
 
 
 
22 лютага 2006 г. Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прыняла Пастанову № 2 “Аб унясенні змен і дапаўненняў у Інструкцыю па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі”. У сувязі з увядзеннем ГОСТа 7.1–2003 “Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання” гэтай Пастановай унесены змены ў правілы афармлення бібліяграфічнага спіса да навуковай працы (гл. дадатак 2 да “Інструкцыі па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі”). Перш за ўсё яны датычаць пунктуацыі, ужывання малой літары, складу абласцей і некаторых элементаў апісання, апісання складовай часткі дакумента і электронных рэсурсаў.
 
Пунктуацыя.У бібліяграфічным апісанні яна выконвае дзве функцыі: звычайных граматычных знакаў прыпынку і знакаў прыпынкупрадпісанай пунктуацыі (былыя ўмоўна-падзяляльныя знакі). Прадпісаная пунктуацыя ўключае знакі пунктуацыі і некаторыя знакі: “кропка і працяжнік”, “кропка”, “коска”, “двукроп’е”, “кропка з коскай”, “шматкроп’е”, “касая рыса”, “дзве касыя рысы”, “круглыя дужкі”, “квадратныя дужкі”, знакі “плюс”, “роўнасць” і інш.
 
Новыя правілы афармлення бібліяграфічнага спіса да навуковай працы патрабуюць абавязковай наяўнасці ў загалоўку апісання коскі пасля прозвішча аўтара [Прыклад 1].
Пашыранае ўжыванне квадратных дужак у выпадках, калі:
 
– прадпісаная крыніца ўтрымлівае звесткі аб чатырох і больш аўтарах, рэдактарах, складальніках або арганізацыях [Прыклад 2];
 
– адбылося запазычанне звестак не з прадпісанай крыніцы або звесткі былі сфармаваныя бібліёграфам на аснове аналізу дакумента;
 
– неабходна прывесці агульнае абазначэнне матэрыялу (пасля асноўнага загалоўка з вялікай літары) [Прыклад 5].
 
Для адрозненняпрадпісанай і граматычнай пунктуацыі ўжываюцца прабелы ў адзін друкаваны знак да і пасляпрадпісанага знака. Выключэнне складаюць кропка і коска, прабелы пакідаюцца толькі пасля іх. Круглыя і квадратныя дужкі разглядаюцца як адзіны знак, папярэдні прабел знаходзіцца перад першай (якая адкрывае) дужкай, а наступны прабел – пасля другой (якая закрывае) дужкай [Прыклад 3]. Усе гэтыя палажэнні абавязковыя пры афармленні бібліяграфічнага спіса да навуковай працы.
 
Ужыванне малой літары ў межах адной вобласці апісання. З вялікай літары запісваецца толькі першы элемент кожнай вобласці апісання, а ў элементах апісання малыя і вялікія літары ўжываюцца ў адпаведнасці з нормамі рускай мовы [Прыклад 4]. У сярэдзіне абласцей з вялікіх літар пачынаюцца толькі імёны ўласныя, агульнае абазначэнне матэрыялу [Прыклад 5], першыя словы загалоўкаў, цытат.
 
Змены адбыліся ў некаторых элементах і абласцях бібліяграфічнага апісання.
 
Вобласць загалоўка. Гэтыя звесткі ўтрымліваюць інфармацыю, што раскрывае і тлумачыць асноўны загаловак, у тым ліку іншы загаловак, звесткі аб відзе, жанры, прызначэнні твора, пераклад дакумента з іншай мовы, і т.п. Ім папярэднічае знак двукроп’е”, яны пачынаюцца з малой літары. Неабходна заўважыць, што не скарачаецца адно слова, што уяўляе сабой звесткі, якія адносяцца да загалоўка, напрыклад, “падручнік”, “даведнік”, “энцыклапедыя” [Прыклад 6].
 
Звесткі аб адказнасці, якія адносяцца да дадатковых звестак аб выданні. Утрымліваюць інфармацыю аб асобах і арганізацыях, якія ўдзельнічаюць у стварэнні інтэлектуальнага, мастацкага або іншага зместу твора, што з’яўляецца аб’ектам апісання. Першыя звесткі аб адказнасці з’яўляюцца абавязковым элементам бібліяграфічнага апісання, ім папярэднічае знак касая рыса, у звестках аб аўтарах на першае месца выносяцца іх ініцыялы, затым прозвішча [Прыклад 1]. Наступныя групы звестак аддзяляюцца паміж сабой кропкай з коскай [Прыклад 2]. Звесткі аб адказнасці, што ўключаюць найменне ўзначаленай арганізацыі і яе падраздзялення або падпарадкаванай ёй арганізацыі, аддзяляюцца паміж сабой коскай [Прыклад7].
 
Пры наяўнасці інфармацыі аб чатырох і больш асобах або арганізацыях колькасць прыведзеных звестак вызначае бібліёграф, гэтыя звесткі можна паказаць у поўным аб’ёме або пры неабходнасці скараціць іх колькасць указаннем першага з кожнай групы з даданнем у квадратных дужках скарачэння [Прыклад і інш.] (і іншыя).
 
Спецыфічнае абазначэнне матэрыялу. Гэтая вобласць ужываецца пры апісанні аб’ектаў, якія з’яўляюцца спецыяльным тыпам публікацыі або размешчаныя на спецыфічных носьбітах. Да іх адносяцца карты, ноты, патэнты, стандарты, тэхнічныя ўмовы, электронныя рэсурсы.
 
Пры апісанні стандартаў і тэхнічных умоў у вобласці спецыфічных звестак паказваюцца абазначэнне раней дзейснага дакумента, даты ўводзін [Прыклад 8]. Пры апісанні патэнтавых дакументаў у вобласці спецыфічных звестак паказваюцца рэгістрацыйны нумар заяўкі, дата яе падачы (або паступлення), дата публікацыі і абавязкова звесткі аб афіцыйным выданні, у якім апублікаваны звесткі аб патэнтавым дакуменце [Прыклад 9].
 
Пры апісанні электронных рэсурсаў вобласцю спецыфічных звестак з’яўляецца вобласць віду і аб’ёму рэсурса. Напрыклад: Электрон. дан. (486 Мб); Электрон. тэкставыя дан. і прагр. (14 Мб) [Прыклад 5].
 
Вобласць выхадных звестак. Утрымлівае звесткі аб месцы і даце публікацыі, звесткі аб выдаўцу, вытворцу. У выпадку ўказання некалькіх месцаў выдання прыводзіцца назва, вылучаная паліграфічным спосабам або паказаная першай у прадпісанай крыніцы. Апушчаныя звесткі адзначаюцца скарачэннем [Прыклад і інш.] у квадратных дужках. Могуць быць прыведзены назвы другога і наступных месцаў выдання, якія аддзяляюцца паміж сабой “кропкай з коскай”. Калі месца выдання не паказана, то яго варта вызначыць па месцазнаходжанні выдаўца. Калі месца выдання сапраўды не вызначана, то паказваецца меркаванае месца ў квадратных дужках са знакам пытання [Прыклад Н. Ноўгарад?], а пры адсутнасці звестак аб месцы выдання можа быць прыведзена ў квадратных дужках назва краіны або скарачэнне [Прыкладб. м.] (без месца).
 
Назва выдавецтва прыводзіцца пасля месца выдання праз “двукроп’е”, звесткі аб форме ўласнасці выдаўца (АТ, ТАА, Ltd і г. д.), як правіла, апускаюцца. Пры наяўнасці звестак аб двух і больш выдаўцах у апісанні прыводзіцца вылучанае паліграфічным спосабам або паказанае першым. Звесткі аб астатніх выдаўцах могуць быць апушчаны з ужываннем скарачэння [Прыклад і інш.] або прыведзены ў заўвазе. Найменне выдавецтва прыводзіцца ў кароткай форме, што забяспечвае яго разуменне і ідэнтыфікацыю. Калі яно ўвайшло ў папярэднія вобласці ў поўнай форме, то ў дадзенай вобласці яго можна апусціць [Прыклад 10].
 
Пры адсутнасці даты выдання ў прадпісанай крыніцы інфармацыі прыводзіцца меркаваная дата ў квадратных дужках з пазначэннем “знак пытання”. Пазначэнне без года” – “б. г. не прыводзіцца.
 
Вобласць фізічнай характарыстыкі. Утрымлівае ў сабе пазначэнне фізічнай формы, у якой прадстаўлены аб’ект апісання, у спалучэнні з указаннем аб’ёму. У ёй прыводзяцца звесткі арабскімі лічбамі аб колькасці фізічных адзінак і спецыфічнае пазначэнне матэрыялу. Напрыклад: 8 т.; 2 электрон. апт. дыскі [Прыклад 11].
 
Схема апісання складовай часткі дакумента ўключае:
 
звесткі а бскладовай частцы дакумента // звесткі аб ідэнтыфікаваным дакуменце звесткі аб месцазнаходжанні складовай часткі ў дакуменце [Прыклад 12].
 
Асноўны загаловак ідэнтыфікаванага дакумента скарачаюць, калі гэта:
 
– тыпавы загаловак шматтомнага або дакумента з працягам: Полн. собр. соч.; Изв. Рос. акад. наук [Прыклад 13];
 
– загаловак перыядычнага выдання (часопіса або газеты) [Прыклад 14]. Калі загаловак ідэнтыфікаванага дакумента складаецца з аднаго слова, то яно не скарачаецца [Прыклад 15].
 
Пры апісанні ідэнтыфікаванага дакумента абавязкова паведамляюцца першыя звесткі аб адказнасці [Прыклад 12]. Наступныя звесткі аб адказнасці прыводзяць па неабходнасці. У вобласці выхадных звестак прыводзяцца толькі месца і год публікацыі, а звесткі аб выдаўцу апускаюць.
 
Апісаннеэ лектронных рэсурсаў падпарадкоўваецца агульным правілам стандартнага бібліяграфічнага апісання ў частцы структуры, набору абласцей і элементаў, ужывання правілаў пунктуацыі, скарачэння слоў і т.п.
 
Пры складанні бібліяграфічнага запісу на электронны рэсурс абавязкова выкарыстоўваецца элемент абазначэнне матэрыялу, у квадратных дужках пасля асноўнага загалоўка паказваецца [Прыклад Электронны рэсурс] [Прыклад 5]
 
Пры апісанні электронных інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у сетцы Інтэрнэт, абавязкова паказваецца дата стварэння рэсурса, рэжым доступу, дата звароту да рэсурса [Прыклад 16].
 
Пры складанні бібліяграфічнага апісання скарачэнне слоў і словазлучэнняў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейснымі стандартамі:
 
  • ГОСТ 7.12–93 “Бібліяграфічны запіс. Скарачэнне слоў на рускай мове”;

 

  • СТБ 7.12–2001 “Бібліяграфічны запіс. Скарачэнне слоў і словазлучэнняў на беларускай мове”;

 

  • ГОСТ 7.11–2004 “Бібліяграфічны запіс. Скарачэнне слоў і словазлучэнняў на замежных еўрапейскіх мовах”.

 

Як і раней, не скарачаюцца словы ў асноўных і паралельных загалоўках, а таксама словы і словазлучэнні пры магчымым розным разуменні тэксту.
 
Дапушчальныя пропускі часткі элемента, напрыклад, замест “Аўтарэферат дысертацыі на суісканне навуковай ступені кандыдата юрыдычных навук” – “аўтарэф. дыс. … канд. юрыд. навук” [Прыклад 14]. Скарачэнні, прынятыя для паказаных у ГОСТах назоўнікаў, распаўсюджваюцца на прыметнікі і дзеепрыметнікі, утвораныя ад таго ж кораня.
 
Некаторыя звесткі, што ёсць у крыніцы інфармацыі, можна не прыводзіць у бібліяграфічным апісанні і не пазначаць іх пропуск. Напрыклад: назвы ордэнаў, ганаровыя, воінскія званні, тэрміны, што пазначаюць прававы статут арганізацыі і т. п.
 
Змяніліся патрабаванні да афармлення раздзела Бібліяграфічны спіс: зараз ён павінен уключаць два падраздзелы: “Спіс выкарыстаных крыніц”, дзе змешчаны пералік крыніц інфармацыі, на якія ў дысертацыі прыводзяцца спасылкі, і “Спіс публікацый суіскальніка”, у якім прыводзяцца бібліяграфічныя звесткі аб публікацыях суіскальніка па тэме дысертацыі.
 
Рэкамендаваныя два спосабы размяшчэння крыніц у спісе літаратуры: у парадку з’яўлення спасылак у тэксце альбо ў алфавітным парадку прозвішчаў першых аўтараў або загалоўкаў.
 
Пры алфавітным спосабе размяшчэння крыніц у агульным бібліяграфічным спісе літаратуры, у выпадку, калі ў яго ўваходзяць апісанні на розных мовах, апісанні размяшчаюцца паслядоўна такім чынам:
 
– на мовах з кірылічным алфавітам, г. зн. на рускай, беларускай, украінскай, балгарскай і іншых мовах;
 
– на мовах з лацінскім алфавітам, г. зн. на англійскай, нямецкай, французскай і іншых мовах;
 
– на мовах з арыгінальнай графікай. У спісе выкарыстаныя крыніцы нумаруюцца арабскімі лічбамі з кропкай.
 
“Спіс публікацый суіскальніка” фармуецца вылучэннем самастойнага нумарацыйнага шэрага, які складаецца з парадкавага нумара па спісе з даданнем праз “працяжнік” вялікай літары “А”. Кропка ў гэтым выпадку не ставіцца ні пасля лічбы, ні пасля літары А. Напрыклад:
 
1– А Волков, А.В. Досуг в структуре…
2– А Волков, А.В. Управление деятельностью…
3– А і г. д.
 
Асаблівасцю афармлення бібліяграфічнага запісу ў спісе публікацый суіскальніка з’яўляецца тое, што пры наяўнасці чатырох, пяці, сямі і больш суаўтараў за касой рысай прыводзяцца ўсе суаўтары ў паслядоўнасці, паказанай у прадпісанай крыніцы.
 
 
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага Pэспублiканскага Саюзу Моладзі
Усе правы абаронены
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi
2006-2016

webmaster@nlb.by
220114, прасп. Незалежнасцi, 116,
г. Мiнск Рэспубліка Беларусь
Тэл: (+375 17) 266 37 37
Факс: (+375 17) 266 37 06