ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2018–2020 гг.

Электронныя выданні 2018–2020 гг.

pdf.png Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2020 год.
Электронныя выданні 2020

Быхаў – старадаўні беларускі фарпост

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

Электроннае выданне прадстаўляе праз прызму разнастайных дакументаў і матэрыялаў (гістарычныя крыніцы, краязнаўчыя працы, картаграфічныя, выяўленчыя дакументы, публікацыі сучасных навукоўцаў і інш.) панараму мінулага аднаго са старажытных гарадоў Беларусі. Кампакт-дыск змяшчае лічбавыя копіі аўтэнтычных дакументаў па гісторыі Быхава і іншыя цікавыя матэрыялы (бібліяграфічныя, даведачныя, біяграфічныя, ілюстрацыйныя), сабраныя ў адзіным комплексе. Выданне падрыхтавана ў межах прыкладной навукова- даследчай работы “Віртуальная рэканструкцыя дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі” ў супрацоўніцтве з Магілёўскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна, Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Прызначана для навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў, аматараў айчыннай гісторыі.

svodki_susha_1000x672.jpg

Сводки и спецсообщения руководящих органов партизанского движения в Беларуси: 1942 год. (Серия «Партизанский архив»)

Адказны за выпуск Суша А.А.

У электроннае выданне ўвайшлі лічбавыя копіі аператыўных зводак Паўночна-Заходняй групы пры ЦК КП(б)Б і СНК БССР, інфармацыйных зводак ЦК КП(б)Б, аператыўных і разведвальных зводак БШПР, а таксама спецпаведамленняў і разведданых аператыўна-чэкісцкай групы НКУС па БССР за чэрвень – снежань 1942 г. Прадстаўленыя дакументы адлюстроўваюць асноўныя этапы і кірункі партызанскай барацьбы на беларускай зямлі ў гэты перыяд (баявую, дыверсійную і разведвальную дзейнасць), змяшчаюць звесткі аб агульнай абстаноўцы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, ілюструюць працэс цэнтралізацыі партызанскага руху і стварэння спецыяльнага кіруючага органа – Беларускага штаба партызанскага руху. Большасць дакументаў публікуецца ўпершыню. Выданне забяспечана неабходным навукова-даведачным апаратам і ілюстрацыйным блокам.

Оперативные и разведывательные сводки Белорусского штаба партизанского движения. 1943 год. (Серия «Партизанский архив»)

Адказны за выпуск Суша А.А.

У электроннае выданне ўвайшлі лічбавыя копіі аператыўных і разведвальных зводак Беларускага штаба партызанскага руху за 1943 год – найбольш інфарматыўных справаздачных дакументаў, у якіх знайшлі адлюстраванне асноўныя аспекты партызанскай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гэты перыяд. Большасць дакументаў публікуецца ўпершыню. Выданне забяспечана неабходным навукова-даведачным апаратам і ілюстрацыйным блокам.
pdf.png Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2019 год.
Электронныя выданні 2019

Навагрудак = Наваградак = Новогрудок = Nowogrodek: старажытны беларускі горад у дакументах і матэрыялах

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

На кампакт-дыску прадстаўлены (у выглядзе бібліяграфічнай, паўнатэкставай, фактаграфічнай інфармацыі) дакументы і матэрыялы, прысвечаныя гісторыі аднаго з самых старажытных гарадоў Беларусі.

Выданне падрыхтавана сумесна з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я. Карскага, Навагрудскай цэнтральнай раённай бібліятэкай, кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў межах прыкладной НДР “Віртуальная рэканструкцыя дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі”.

Прызначана для навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў, аматараў айчыннай гісторыі.

BAGUSHEWICH_3.jpg

"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…": да 180-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840–1900)

Адказны за выпуск Працько Н.Л.

Да 180-годдзя з дня нараджэння Францішка Казіміравіча Багушэвіча (1840–1900) падрыхтавана дапоўненае выданне электроннага рэсурсу на DVD “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, які пабачыў свет у 2010 г. і быў прысвечаны 170-гадоваму юбілею паэта.

Электронны рэсурс дапоўнены актуальнай інфармацыяй за апошнія 10 гадоў у 4 раздзелах: “Творчая спадчына Ф. Багушэвіча”, “Публікацыі, прысвечаныя жыццю і творчай дзейнасці Ф. Багушэвіча”, “Ф. Багушэвіч у мастацкай літаратуры і мастацтве”, “Ушанаванне памяці Ф. Багушэвіча”.

slonim_i_navakolle.jpg


Слонім і наваколле праз прызму гістарычных дакументаў, паданняў, даследаванняў

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

У электронным выданні, падрыхтаваным сумесна са Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкай, змешчаны гістарычныя дакументы, работы краязнаўцаў, этнографаў, літаратараў ХІХ – першай паловы ХХ ст. аб старажытным горадзе Слоніме і яго наваколлі, а таксама адпаведны навукова-даведачны апарат.

Выданне прымеркавана да Дня беларускай пісьменнасці (Слонім–2019). Падрыхтавана ў рамках прыкладной навукова-даследчай работы “Віртуальная рэканструкцыя дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі”, адрасавана навуковым работнікам, выкладчыкам, студэнтам і аспірантам, краязнаўцам, бібліятэкарам, супрацоўнікам музеяў і архіваў, аматарам айчыннай гісторыі.

pdf.png Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2018 год
Электронныя выданні 2018
1000-goddze-Bresta.jpg

1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

На кампакт-дыску прадстаўлены (у выглядзе бібліяграфічнай, паўнатэкставай, фактаграфічнай інфармацыі) дакументы і матэрыялы, прысвечаныя гісторыі аднаго з самых старажытных гарадоў Беларусі.

Выданне падрыхтавана сумесна з Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага, Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С. Пушкіна, кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальным гістарычным архівам Рэспублікі Беларусь у межах прыкладной навукова-даследчай работы “Віртуальная рэканструкцыя дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі”.

Прызначана для навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў, аматараў айчыннай гісторыі.

stanaylenne_1.jpg

Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: газеты 1917–1922 гг.

Адказны за выпуск Гарбачова Л.В.

Электроннае выданне прысвечана надзвычай складанаму, супярэчліваму, але вельмі важнаму перыяду ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці на пачатку ХХ ст. Бурлівыя падзеі гэтага перыяду знаходзілі адлюстраванне на старонках шматлікіх газет, якія выходзілі як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і ў Вільні, Пецярбургу, іншых рэгіёнах.

На дыску прадстаўлены электронныя копіі беларускіх газет 1917–1922 гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, іншых арганізацый і ўстаноў.

Разлічана на шырокае кола карыстальнікаў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.

Бібліятэкарам